Галоўная / Адно акно

Аб службе адно акно Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта

Створана ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202 “Аб службе “адно акно” і з’яўляецца формай арганізацыі дзейнасці райвыканкама і яго структурных падраздзяленняў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў пэўнай галіне на тэрыторыі Зэльвенскага раёна па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.

Асноўнай мэтай службы “адно акно” з’яўляецца забеспячэнне ў адным месцы прыёму заяў зацікаўленых асоб аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і выдачы адміністрацыйных рашэнняў па іх у адпаведнасці з пералікам, устаноўленым пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Служба “адно акно” размешчана ў адміністрацыйным будынку Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: г.п. Зэльва, вул. 17 Верасня, 29, 1 паверх.