Галоўная / Раённыя арганізацыі (службы) / Аддзяленне дзённага знаходжання для пажылых людзей

Аддзяленне дзённага знаходжання для пажылых людзей

Аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту створана з мэтай падтрымання актыўнага ладу жыцця пажылых людзей, раскрыцця творчага патэнцыялу, пераадолення пачуцця адзіноты, аказання кансультацыйна-інфармацыйных, сацыяльна-педагагічных і сацыяльна-пасрэдніцкіх паслуг у форме паўстацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання.

Напрамкі дзейнасці:

 арганізацыя вольнага часу і стварэнне ўмоў, якія садзейнічаюць зносінам і падтрыманню актыўнага ладу жыцця пажылых грамадзян, шляхам правядзення культурна-масавых і спартыўна-аздараўленчых мерапрыемстваў, арганізацыі гурткоў і клубаў па інтарэсах, у тым ліку па месцы жыхарства грамадзян;

 падрыхтоўка і рэалізацыя сацыяльна-значных праектаў, накіраваных на павышэнне якасці жыцця сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян;

 прыцягненне грамадзян пажылога ўзросту да актыўнаго жыцця горада і раёна праз арганізацыю супрацоўніцтва з дзяржаўнымі, грамадскімі, маладзёжнымі арганізацыямі.
 
У аддзяленні працуюць гурткі «З камп' ютарам на «ты» (навучанне асновам кампутарнай пісьменнасці),«Да даўгалецця праз рух», «Тонус» (фізкультурна-аздараўленчы кірунак), «Жыць выдатна»(знаемства з метадамі самааздараўлення і ЗЛЖ), «Цяпло душы» (сцэнічная творчасць), «Рукадзельніца» (рукадзелле, пляценне з папяровай лазы).

Клубы: «Ваяж»(падарожжы і экскурсіі), шахматна-шашачны клуб «Стратэг», «Сардэчныя сустрэчы» (арганізацыі вольнага часу, зносінаў пажылых грамадзян з інваліднасцю), «Малюся слову» (для аматараў літаратуры), «Другое дыханне» (заняткі скандынаўскай хадзьбой), «Пой, душа» (для аматараў харавога і сольнага спеву).

У аддзяленні функцыянуе валанцёрскі клуб з ліку пажылых людзей, мэтай якога з'яўляецца аказанне дапамогі сацыяльна неабароненым катэгорыям насельніцтва.

Для наведвальнікаў аддзялення праводзяцца культурна - масавыя, фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы, арганізуюцца экскурсіі, сустрэчы з рознымі спецыялістамі (псіхолагі, медыкі, юрысты і інш.).


Для заключэння дагавору аб аказанні сацыяльных паслуг, якія аказваюцца аддзяленнем, неабходна прадставіць наступныя дакументы:

дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт);
пісьмовую заяву для аказання сацыяльных паслуг;
медыцынскую даведку аб стане здароўя, якая змяшчае інфармацыю аб наяўнасці медыцынскіх паказанняў і (або) адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў для аказання паслуг.
 
Умовы прадастаўлення сацыяльных паслуг аддзяленнем дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту

Згодна з пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 2013 г. № 11 «Аб аказанні сацыяльных паслуг дзяржаўнымі арганізацыямі, якія аказваюць сацыяльныя паслугі» (зм. і дад. ад 31 снежня 2020 г. № 113) паслугі па навучанні камп'ютарнай пісьменнасці, у тым ліку па асваенні сацыяльных сетак, ажыццяўленні плацяжоў у Інтэрнеце, забеспячэнні работы гурткоў па інтарэсах аказваюцца:

на ўмовах поўнай аплаты - непрацуючым грамадзянам ва ўзросце 60 гадоў і старэйшым, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, якія маюць права на дзяржаўную пенсію;

без спагнання платы - інвалідам І і ІІ групы, малазабяспечаным адзінокім непрацуючым грамадзянам ва ўзросце 60 гадоў і старэйшым, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, якія маюць права на дзяржаўную пенсію;

на ўмовах частковай аплаты (60%) - адзінокім непрацуючым грамадзянам ва ўзросце 60 гадоў і старэйшым, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, якія маюць права на дзяржаўную пенсію, сярэднедушавы даход якіх не перавышае 200 працэнтаў зацверджанага ва ўстаноўленым парадку бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

Паслуга дзённага нагляду аказваецца на ўмовах частковай аплаты малазабяспечаным адзінокім непрацаздольным.

Тарыф на сацыяльныя паслугі складае - 0,71 рубля за гадзіну.

Кантактны тэлефон: тэл. 7 42 70, загадчык аддзялення Глушэня Наталля Сяргееўна.