Галоўная / Раённыя арганізацыі (службы) / Аддзяленне першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу, прагназавання

Аддзяленне першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу, прагназавання

Аддзяленне першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання ажыццяўляе:

 першасны прыём, выяўленне існуючых у грамадзян патрэбаў у сацыяльных паслугах, накіраванне грамадзян у адпаведныя аддзяленні ўстановы;
 стварэнне банка дадзеных  аб грамадзянах, якія звярнуліся ва ўстанову;
кансультаванне грамадзян па пытаннях аказання сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання;
 арганізацыю работы тэлефона "Гарачая лінія" для экстранага звароту грамадзян ва ўстанову;
 абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча адзінокіх і адзінока пражываючых непрацаздольных грамадзян з мэтай выяўлення і ўліку патрэбнасці ў розных відах сацыяльнай дапамогі;
 аналіз і прагназаванне рэальнай і перспектыўнай патрэбнасці насельніцтва ў сацыяльным абслугоўванні, складанне «сацыяльнага пашпарта» тэрыторыі, якая абслугоўваецца ўстановай;
 фарміраванне банка дадзеных аб арганізацыях і фізічных асобах, якія аказваюць сацыяльную дапамогу і падтрымку грамадзянам (сем'ям);
 інфармаванне насельніцтва аб паслугах, якія аказваюцца ўстановай, у тым ліку праз сродкі масавай інфармацыі;
 абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, членаў сем'яў загінуўшых і грамадзян, якія пацярпелі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, з мэтай выяўлення і ўліку патрэбаў ў розных відах сацыяльнай дапамогі.

Кантактная інфармацыя: тэл. 3 24 86, загадчык аддзялення Сідар Алена Мікалаеўна