Галоўная / Раённыя арганізацыі (службы) / Філіял ДУ Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Зэльвенскага раёна у аграгарадку Каралін

Філіял ДУ Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Зэльвенскага раёна у аграгарадку Каралін

Філіял ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Зэльвенскага раёна» у аграгарадку Каралін 

Філіял ЦСАН адкрыты з мэтай павышэння даступнасці паслуг сацыяльнага абслугоўвання для грамадзян пажылога ўзросту ў сельскай мясцовасці, аказання ім кансультацыйна-інфармацыйных, сацыяльна-педагагічных і сацыяльна-пасрэдніцкіх паслуг, арганізацыі і правядзення культурна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў для насельніцтва Каралінскага сельсавета, а таксама функцыянавання гурткоў і клубаў па інтарэсах для пажылых людзей і шматдзетных семъяў.
 
Філіял ажыццяўляе:
- арганізацыю вольнага часу і ўмоў для зносін і падтрымання актыўнага ладу жыцця пажылых грамадзян шляхам правядзення культурна-масавых, спартыўна-аздараўленчых мерапрыемстваў;
- работу гурткоў і клубаў па інтарэсах; 
- прыцягненне грамадзян пажылога ўзросту ў актыўнае жыццё сельсавета і раёна пры дапамозе супрацоўніцтва з дзяржаўнымі грамадскімі, ветэранскімі і маладзёжнымі арганізацыямі.
 
У філіяле дзейнічаюць: 
-гурток па дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Некогда скучать» (навучанне майстэрству выраба сувеніраў з газетнай лазы); 
-фізкультурна-аздараўленчы клуб «Ключ к здоровью»; 
-Цэнтр актыўнага даўгалецця (скандынаўская хада); 
-клуб «ПЯЦЬ +» (для арганізацыі вольнага часу шматдзетных сем’яў). 

Для наведвальнікаў філіяла праводзяцца культурна-масавыя, фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы, арганізуюцца экскурсіі, сустрэчы, акцыі. 

Для заключэння дагавора аб аказанні сацыяльных паслуг, якія аказваюцца філіялам, неабходна падаць наступныя дакументы: 
-копію дакумента, які сведчыць асобу (пашпарт); 
-пісьмовую заяву для аказання сацыяльных паслуг; 
-медыцынскую даведку аб стане здароўя. 

Кантактны тэлефон: 7 17 93, загадчык філіяла Попка Людміла Міхайлаўна.