Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231940, г.п. Зэльва,
вул. 17 Верасня, 29
Электронная пошта:
z-yprd@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(015-64) -24135
Факс: 8-(015-64)-23024

Інвестару


Кароткая характарыстыка раёна

Зэльвенскі раён размешчаны ў паўднёвай частцы Гродзенскай вобласці. Плошча раёна складае 872 кв. кіламетры, колькасць насельніцтва 14,4 тыс. чалавек.  Колькасць эканамічна актыўнага насельніцтва складае 6,3 тыс. чалавек (43,8% ад агульнай колькасці). У складзе раёна гарадскі пасёлак Зэльва і 125 сельскіх населеных пунктаў.

Па тэрыторыі раёна праходзяць рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі: Баранавічы - Ваўкавыск - Пагранічны - Гродна (Р-99), Масты - Зэльва - Ружаны (Р-50), Зэльва - Дзярэчын - Мядзвінавічы (Р-142), Слонім - Масты- Скідаль - мяжа Літоўскай Рэспублікі (Р-41), чыгуначная дарога.

Адлегласць ад Зэльвенскага раёна да г. Мінска - 200 км, г. Гродна - 90 км, мяжы Рэспублікі Польшча - 49 км, Літоўскай Рэспублікі - 130 км. 

Асноўнай галіной эканомікі раёна з'яўляецца сельская гаспадарка, якая спецыялізуецца на мясамалочнай жывёлагадоўлі і раслінаводстве, уключае ў сябе 7 сельскагаспадарчых арганізацый і 8 фермерскіх гаспадарак.

На тэрыторыі раёна размешчана 26 аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, 7 помнікаў архітэктуры, 12 - археалогіі. Сынкавіцкі храм-крэпасць абарончага тыпу імя св. Архангела Міхаіла з’яўляецца адным з самых наведвальных святых месцаў у свеце. 

На тэрыторыі раёна размешчаны дзяржаўны біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння «Медухава», паляўнічы заказнік абласнога значэння «Старасельскі». 

Сучасная Зэльвеншчына - гэта маляўнічая мясцовасць у экалагічна чыстым раёне Беларусі, размешчаная на гарыстай мясцовасці з хваёвымі і змяшанымі лясамі, азёрамі, рэкамі, з добрай інфраструктурай, неабходнай для паўнавартаснага актыўнага адпачынку і плённай працы ў любую пару года. 

Інвестыцыйная прывабнасць раёна

Найбольш перспектыўнымі напрамкамі прыходу інвестара ў раён з'яўляецца сфера адпачынку і аграэкатурызму. 

Для прыцягнення ў раён інвестараў і забеспячэння далейшага развіцця рэгіёну маюцца наступныя магчымасці:

  • спрыяльнае тэрытарыяльнае размяшчэнне раёна для вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці; 
  • магчымасць прадастаўлення зямельных участкаў для вытворчасці прадукцыі раслінаводства, будаўніцтва сучасных жывёлагадоўчых комплексаў рознай спецыялізацыі; 
  • наяўнасць трох свабодных вытворчых баз з размешчанымі аб'ектамі нерухомасці;
  • наяўнасць зямельных участкаў пад стварэнне новых вытворчасцяў, аб'ектаў адпачынку, паслуг і аграэкатурызму;
  • сфарміраваны пералік з 5 участкаў, якія прадстаўляюцца інвестарам для будаўніцтва аб'ектаў, прадугледжаных заключанымі інвестыцыйнымі дамовамі; 
  • комплекснае выкарыстанне вадасховішча, плошча якога  складае 1190 га;
  • развіццё прыдарожнага сэрвісу; 
  • развіццё розных формаў турызму, у тым ліку дзіцячага.

Прыёмная старшыні Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта Альшэўскі Дзяніс Аляксандравіч

Тэл. +375 1564 24135

Аддзел эканомікі Зэльвенскага райвыканкама

тэл. +375 1564 25418, 25903,25215

e-mail: zelva-ekon@tut.by

Аддзел па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб Зэльвенскага райвыканкама

(Афармленне і рэгістрацыя юрыдычных асоб і прадпрымальнікаў)

тэл. +375 1564 23490

Аддзел землеўпарадкавання Зэльвенскага райвыканкама

(землеадвод, афармленне зямельных участкаў)

тел. +375 1564 24229 

 Агульная інфармацыя:

Плошча раёна, тыс. км2.

0,9

Колькасць насельніцтва, тыс. чал.

14,4

Плошча с/г угоддзяў,  тыс. км2. 

0,56

Плошча лясных угоддзяў,  тыс. км2.

0,16

Сярэднямесячная заработная плата за 2018 год 

677,3

Адно акно ў працы з інвестарамі         

У Зэльвенскім раённым выканаўчым камітэце работа па прынцыпе “адно акно” пры звароце інвестара ажыццяўляецца аддзелам эканомікі райвыканкама. 

Адказныя службовыя асобы:

начальнік аддзела эканомікі – Буткевіч Валянціна Уладзіславаўна, тэл. +375-1564-25418.

Пры адсутнасці Буткевіч В. У.:

галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама – Казыра Алена  Канстанцінаўна, тэл. + 375-1564-25903;

e-mailzelva-ekon@tut.by

Графік працы: панядзелак-пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00.

Пісьмовыя прапановы па інвестыцыйнаму супрацоўніцтву просім накіроўваць у Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт па адрасу: вул. 17 Верасня, д. 29, г.п. Зэльва, Гродзенская вобласць, 231940, факс - + 375-1564-23024. 

Даведачна:

У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2009 г. № 10 “Аб стварэнні дадатковых умоў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”  пытанні заключэння інвестыцыйных дагавораў з патэнцыяльнымі інвестарамі разглядае Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт. Для заключэння інвестыцыйнага дагавора неабходна звяртацца ў камітэт эканомікі аблвыканкама (г. Гродна, вул. Ажэшкі, 3, тэл. (0152) 735680, 735653).