Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231940, г.п. Зэльва,
вул. 17 Верасня, 29
Электронная пошта:
z-yprd@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(015-64) -24135
Факс: 8-(015-64)-23024

1 снежня 2018

Суботнюю прамую тэлефонную лінію з жыхарамі Гродзеншчыны правяла намеснік старшыні аблвыканкама Алена Бубенчык

  Разам з намеснікам старшыні аблвыканкама на прамой тэлефоннай лініі дзяжурылі прадстаўнікі шэрагу службаў аблвыканкама - упраўленняў ЖКГ, адукацыі, гандлю і паслуг, занятасці і сацыяльнай абароны.

 На прамую лінію сёння патэлефанавалі звыш 20 жыхароў вобласці, больш за палову з іх - гродзенцы. У асноўным падымаліся пытанні, якія тычацца сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Дэталёвыя, кваліфікаваныя адказы па якіх звярнуліся грамадзяне былі атрыманыі ад спецыялістаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Некаторыя з іх, як, напрыклад, рамонт шматкватэрнага дома ў пасёлку Краснасельскі Ваўкавыскага раёна, патрабавалі больш ўважлівага вывучэння. У ліку такіх пытанняў быў зварот жыхаркі абласнога цэнтра, якая пражывае на вуліцы Чырвонаармейскай, 73. У падвале гэтага шматкватэрнага дома пасля моцных ападкаў накапліваецца вада. Жанчына папрасіла праверыць, ці правільна ўсталяваны ліўневыя жолабы для адводу сцёкаў.

Зварот жыхароў шматкватэрнага дома па вуліцы Мендзялеева, 6 у Гродна з нагоды няспраўнасці комінаў і вентыляцыйных каналаў адрасавана ЖЭСу, на абслугоўванні якога знаходзіцца будынак. Меры будуць прыняты ў самы бліжэйшы час.

Таксама абанентаў прамой лініі з Лідскага, Мастоўскага і Шчучынскага раёнаў хвалявалі пытанні добраўпарадкавання двароў, ямачнага рамонту і грэйдзіравання дарог.

На большасць пытанняў адказы былі дадзены непасрэдна ў ходзе прамой лініі. Частка зваротаў адрасавана адпаведным профільным структурам і арганізацыям. Пасля іх дэталёвага вывучэння, заяўнікі атрымаюць адказы ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны.