Галоўная / Эканоміка / Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка

  Асноўным накірункам у развіцці эканомікі раёна з'яўляецца сельская гаспадарка, якая спецыялізуецца на вытворчасці мяса і малака, вырошчванні зерневых і зернебабовых культур, бульбы, агародніны.

  Сельскагаспадарчыя ўгоддзі Зэльвенскага раёна займаюць 56943 га, з іх ралля 390390 га (69 %).
У 2016 годзе выраблена 63790 тон зерневых і зернебабовых культур, 2246 тысяч тон рапсу, накапана 47860 тысяч тон цукровых буракоў, 4926 тысяч тон бульбы.

  У сельскагаспадарчай вытворчасці занята 2,1 тысяч чалавек, або 30% эканамічна актыўнага насельніцтва.
Аграпрамысловы комплекс раёна прадстаўляюць 7 сельскагаспадарчых арганізацый,8 фермерскіх гаспадарак. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы абслугоўваюць ААТ "Зэльвенская сельгасхімія", ДУ "Зэльвенская раённая ветэрынарная станцыя", Цэнтр селекцыі і генетыкі Зэльвенскага раёна РУСП "Гродзенскае племпрадпрыемства", Зэльвенская раённая інспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін, ДУДАД "Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Зэльвенскага райвыканкама".
 
  Створана база для далейшага развіцця сельскагаспадарчай галіны, назапашаны станоўчы вопыт гаспадарання на зямлі. Праведзена рэканструкцыя 9 малочна-таварных ферм, пабудавана 4 малочна-таварныя комплексы, у якіх ёсць даільныя залы з сучасным абсталяваннем, што дазваляе якасна і ў тэрмін весці сельскагаспадарчыя работы.
  У 2016 годзе атрымана 447,2 тон свініны, выгадавана 559,5 тон буйной рагатай жывёлы, атрымана 4314 тон малака. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў 2016 годзе склала 37528 галоў, свіней – 35311 галоў. Сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе буйной рагатай жывёлы ў 2016 годзе склала 714 грам (2015 год -708 грам).

  За 2016 год сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна выраблена валавай прадукцыі на 75,3 мільёна рублёў (94,2% да ўзроўню 2015 года).
Вядзецца абнаўленне машынна-трактарнага парка. Папаўняецца комплекс машын і агрэгатаў для падрыхтоўкі глебы, сяўбы і ўборкі сельскагаспадарчых культур. Цалкам механізавана апрацоўка цукровых буракоў.
  Штогод гаспадаркі раёна ўдзельнічаюць у аглядзе машынных двароў і гатоўнасці машынна-трактарнага парка да веснавых палявых работ. Па выніках 2016 года прызавыя месцы занялі: 1-ае месца – СВК «Сынкавічы», 2-е месца – філіял «Князева» ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі», 3-е месца – дзяржаўнае прадпрыемства «Каралін».