Галоўная / Эканоміка / Будаўніцтва

Будаўніцтва


Аддзел архітэктуры і будаўніцтва рэалізуе дзяржаўную  горадабудаўнічую палітыку і асноўныя праграмы ў сферы будаўнічай, горадабудаўнічай і архітэктурнай дзейнасці, накіраванай на рашэнне перспектыўных і бягучых задач сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Забяспечвае прыняцце архітэктурных і будаўнічых рашэнняў з мэтай фарміравання паўнавартаснага асяроддзя пражывання насельніцтва раёна.

Рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця  вёскі. Згодна Дзяржаўнай праграме адраджэння і развіцця вёскі ў 2005-2010 гадах у Зэльвенскім раёне ператвораны ў аграгарадкі 11 сельскіх населеных пунктаў: Князева, Бародзічы, Караліно, Елка, Цяглевічы, Галынка, Дзярэчын, Кашалі, Міжэрычы, Крывічы, Славацічы. За гады рэалізацыі Праграмы на ўладкаванне  аграгарадкоў за кошт розных крыніц фінансавання накіравана больш 4,15 млн. руб. капітальных укладанняў, з іх: уласных сродкаў арганізацый – 0,5 млн. руб., сродкаў дарожнага фонда – 1,28 млн. руб., крэдытных рэсурсаў – 1,3 млн. руб., рэспубліканскага, абласнога и раённага бюджэтаў – 0,73 млн. руб., іншых інвестараў – 0,34 млн. руб.

У ператвораных аграгарадках пабудаваны, рэканструіраваны  і адрамантаваны 221 аб’ект сацыяльнай, інжэнерна-транспартнай, вытворчай інфраструктуры і добраўпарадкавання.
На аб’екты культуры накіравана 0,36 млн. руб., адукацыі– 0,8 млн. руб., здравахранення – 0,065 млн. руб., гандлю – 0,17 млн. руб., бытавога абслугоўвання – 0,036 млн. руб..
________________________________________
Па пытаннях атрымання дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва, рэканструкцыю жылых і нежылых  памяшканняў, афармлення ільготных крэдытаў, аднаразавых субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў,  грамадзянам  необходна звяртацца ў аддзел архітэктуры і будаўніцтва  Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта да галоўных спецыялістаў аддзела:

Рудзячэнка Іна Анатольеўна – 2 45 68,
Русак Віталій Уладзіміравіч – 2 45 68.