Галоўная / Эканоміка / Гандаль

Гандаль

Аддзел эканомікі 
Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта

Месца знаходжання аддзела
231940 Гродзенская вобласць, г.п. Зэльва, вуліца 17 Верасня, 29,
каб. № 39, № 56

Рэжым работы: панядзелак-пятніца: 8.00 - 13.00; 14.00 - 17.00.

Начальнік аддзела
Буткевіч Валянціна Ўладзіславаўна
кабінет № 39
тэл. (1564) 2 54 18

Галоўны спецыяліст аддзела
Рудая Міраслава Казіміраўна
кабінет № 56
тэл. (1564) 3 20 49                       

На 1 студзеня 2020 гандлёвае абслугоўванне ў раёне ажыццяўляюць 76 суб'ектаў гаспадарання, у тым ліку 39 юрыдычных асоб і 37 індывідуальных прадпрымальнікаў.

На тэрыторыі раёна размешчаны 159 рознічных гандлёвых аб'ектаў з гандлёвай плошчай – 6670,3  кв.м, у тым ліку 95 крамаў з гандлёвай плошчай 6479,3кв.м., 1 універсальны рынак на 144 гандлевых месцы, зарэгістравана 3 інтэрнэт-крамы.

Абслугоўванне жыхароў аддаленых населеных пунктаў з колькасцю жыхароў больш за 3,3 тысяч чалавек ажыццяўляецца7 аўтамагазінамі, у тым ліку 5 - сістэмы спажывецкай кааперацыі, 1 - індывідуальнага прадпрымальніка, 1 - арганізацыі паштовай сувязі.

У гарадскім пасёлку Зэльва функцыянуюць 92 рознічныя гандлёвыя аб'екты з гандлёвай плошчай 4478,5 кв.м, кв.м, у тым ліку 57 крамы з гандлёвай плошчай 4287,5кв.м.; 1 універсальны рынак Зэльвенскага раённага ўнітарнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання.

У сельскай мясцовасці размешчана 67 аб'ектаў рознічнага гандлю: 38 крам гандлёвай плошчай 2191,8 кв.м.

На адну тысячу жыхароў забяспечанасць гандлёвымі плошчамі склала 467,2 кв.м. 

У 2019 года ў раёне адкрыта 8 гандлёвых аб'ектаў з гандлёвай плошчай 519,8 кв. м (у тым ліку 2 - у сельскай мясцовасці) па продажы змешаных, парфумерна-касметычных тавараў, тавараў бытавой хіміі, мабільных тэлефонаў, а таксама набыты 1 аўтамагазін.

Аб'ём рознічнага таваразвароту праз усе каналы рэалізацыі за студзень-снежань 2019 г. склаў па раёне 43 993,6 тыс. рублёў, тэмп росту - 10,4%, у тым ліку па арганізацыях, якія  афіцыйна ўлічваюцца - 105,0%.


У выпадку канфлікту спажывец можа звярнуцца:

1. Да ўласніка гандлёвага аб'екта, аб'екта грамадскага харчавання або аб'екта па аказанні паслуг.

2. Да дырэктара (загадчыка) гандлёвага аб'екта, аб'екта грамадскага харчавання або аб'екта па аказанні паслуг.
 
3. У Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
г.п.Зэльва, вул. 17 Верасня, 29

намеснік старшыні райвыканкаму, кабінет № 54
тэл.: (1564) 2 45 71

аддзел эканомікі райвыканкама, кабінет № 39,56
тэл.: (1564) 2 54 18, 3 20 49

4. Да ўпаўнаважанага па абароне правоў спажыўцоў райвыканкама 
(у сферы гандлю, грамадскага харчавання і бытавых паслуг)

Рудая Міраслава Казіміраўна
галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама
кабінет № 56, тэл.: (1564) 3 20 49 

5. У сектар кантролю спажывецкага рынку і сферы паслуг Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці:
г.Гродна, вул. Карбышэва, 15, тэл.: (152) 79 88 13.