Галоўная / Навiны / Навіны раёна
20.01.2020

ААТ «Зэльвенская Сельгасхімія» ўзначаліць Аляксандр Русак

 Дырэктарам ААТ «Зэльвенская Сельгасхімія» прызначаны Аляксандр РУСАК.

Аляксандр Вітальевіч нарадзіўся ў 1984 годзе ў горадзе Брэсце. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Аграномія». Пачынаў працоўную дзейнасць аграномам у СВК «Скрыгалаў» Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. З 2007 па 2010 гады працаваў па спецыяльнасці ў сельгасарганізацыях Зэльвенскага раёна. Наступныя тры гады займаў пасаду галоўнага агранома, начальніка Зэльвенскай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін. З 2013 па 2017 год быў намеснікам старшыні і намеснікам дырэктара (пасля рэарганізацыі) сельскагаспадарчага прадпрыемства «Бародзічы». Апошняе месца працы - галоўны аграхімік Зэльвенскага раёна аддзела распрацоўкі праектна

каштарыснай дакументацыі унітарнага камунальнага прадпрыемства «Гронооблагрохимизация».