Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231940, г.п. Зэльва,
вул. 17 Верасня, 29
Электронная пошта:
z-yprd@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(015-64) -24135
Факс: 8-(015-64)-23024

26 кастрычніка 2019

Колькасць удзельнікаў раённага камуністычнага руху за год павялічылася амаль удвая

 

На мінулым тыдні адбылося справаздачны сход у Зэльвенскай раённай арганізацыі КПБ. Камуністы падвялі вынікі сваёй працы.

Аналізуючы дзейнасць раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання, яе старшыня Мікалай Януль адзначыў, што члены КПБ актыўна вялі работу па пашырэнню радоў партыі. За год колькасць удзельнікаў руху вырасла амаль удвая. Павелічэнне членства - прыярытэтная задача і на наступны перыяд. Дасягаць яе будуць, аднаўляючы ў шэрагах КПБ былых камуністаў і узмацняючы працу з моладдзю.

З інфармацыяй аб выкананні дэпутацкіх абавязкаў на сходзе выступіла сябра раённай арганізацыі КПБ Святлана Жамойціна.

- Найважнейшым напрамкам у дзейнасці дэпутата лічу працу з выбаршчыкамі, дасведчанасць аб іх патрэбах, рашэнне узнікаючых пытанняў, а таксама падтрымку людзей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, - адзначыла Святлана Мікалаеўна.

У цэлым праца партыйнай арганізацыі была прызнаная здавальняючай. Па выніках сустрэчы прынятыя некаторыя рашэнні, галоўныя з якіх - больш актыўна ўдзельнічаць у выбарчых кампаніях, вылучаць сябраў партыі ў назіральнікі на выбарчых участках.

Станоўча ацаніў працу камуністаў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Лойка:

- Я згодны з тым, што дзейнасць раённай арганізацыі КПБ, прызнаная здавальняючай. У гэтым вялікая заслуга старшыні Мікалая Януля. Што да выбараў, ваша задача - у правільным інфармаванні грамадзян. Людзі да вас прыслухоўваюцца, так як вы маеце велізарны вопытідэалагічнай працы.

Вопыт працы грамадскага аб'яднання, безумоўна, карысны для іншых грамадскіх аб'яднанняў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі раёна. Гэта адзначылі прысутныя на пасяджэнні старшыні раённага савета ветэранаў Сяргей Баган і раённага аб'яднання прафсаюзаў Ірына Пузач, выконваючы абавязкі першага сакратара раённага камітэта БРСМ Марыя Лудзіч.