Галоўная / Навiны / Навіны раёна
07.03.2020

Мілых дам Зэльвы павіншавалі з 8 сакавіка вялікім канцэртам

Прыгожы і рамантычны падарунак паднеслі ў гонар 8 сакавіка жанчынам Зэльвеншчыны работнікі раённага цэнтра культуры, падрыхтаваўшы святочную канцэртную праграму «Восем сакрэтаў жаночага "так"».

Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня Зэльвенскага райвыканкама Дзяніс Альшэўскі павіншаваў усіх жанчын з 8 сакавіка, адзначыўшы, што гэтае цудоўнае свята даўно лічыцца сімвалам вясны, калі абуджаецца прырода, зараджаюцца новыя планы, расцвітаюць жанчыны.

Выдатныя нумары сталі добрым падарункам для ўсіх гледачоў, якія сабраліся ў зале. Праграма была багатая і песнямі, і танцамі. А вядучыя ўрачыстасці на працягу ўсяго канцэрта адорвалі выдатную палову чалавецтва кранальнымі вершаванымі радкамі і цёплымі віншаваннямі.