Галоўная / Навiны / Навіны раёна
05.03.2020

На Зэльвеншчыне адбыўся абласны семінар-нарада па навядзенні парадку на сельгасаб'ектах

Сёння на Зэльвеншчыне адбыўся абласны семінар-нарада па навядзенні парадку на сельгасаб'ектах.

У працы семінара прынялі ўдзел першы намеснік старшыні аблвыканкама Іван Жук, спецыялісты камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама, прадстаўнікі ўпраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання выканкамаў, інспекцый па насенняводству і каранціну кожнага раёна Гродзеншчыны.

Члены камісіі наведалі машынныя двары, зернескладаў  усіх Зэльвенскіх гаспадарак і вытворчыя аб'екты прадпрыемства меліярацыйных сістэм.

Увага правяраючых перш за ўсё было накіравана на парадак на тэрыторыях, арганізацыю умоў працы на вытворчасці, захоўванне тэхнікі і насеннага матэрыялу.

У выніку працы аграрыяў і меліяратараў нашага раёна была дадзена станоўчая ацэнка.