Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231940, г.п. Зэльва,
вул. 17 Верасня, 29
Электронная пошта:
z-yprd@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(015-64) -24135
Факс: 8-(015-64)-23024

30 кастрычніка 2019

На Зэльвеншчыне праходзяць справаздачныя сустрэчы кіраўніцтва раёна з працоўнымі калектывамі

 

З інфармацыяй аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна за чатыры апошнія гады перад калектывам дзіцячай школы мастацтваў выступіў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Лойка.

- Мэта нашай сённяшняй сустрэчы - пазнаёміць вас з вынікамі, над якімі працуе ўвесь раён, - падкрэсліў Сяргей Мікалаевіч і падрабязна спыніўся на галоўных паказчыках.

Старшыня райвыканкама ў сваёй справаздачы сканцэнтраваў увагу на тых навінах, якія адбыліся ў асноўных галінах з 2016 года.

У прамысловасці

У мінулым годзе ва ўрочышчы "Татарышкі" завершана будаўніцтва ветрапарку па вытворчасці электраэнергіі з альтэрнатыўных крыніц. Пабудавана шэсць ветраэнергетычных установак і электрычная падстанцыя.

Таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Грыбніца» вядзецца работа па стварэнню вытворчасці грыбоў на перададзеным Зэльвенскай Сельгасхіміі ў бязвыплатнае карыстанне маёмасці пад аформленыя дагаворам абавязацельствы па стварэнню рабочых месцаў.

У сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі

З 2016 года ўведзена пасля капітальнага рамонту 7,8 тыс. кв. м жыллёвага фонду або 130,0% ад устаноўленага задання.

Згодна з зацверджаным графіку, ажыццёўлены капітальны рамонт 6 жылых дамоў у г.п. Зэльва, зроблены капітальны рамонт асобных элементаў 7 дамоў.

Выкананы работы па бягучым рамонце вуліц Пясочнай, Карла Маркса, 60 год Кастрычніка, Кірава, Шапавалава ў г.п.Зэльва.

Рэканструяваны будынак інтэрната ў мікрараёне "Паўночны". Ключы ад новых кватэр зельвенцы атрымалі на мінулым тыдні.

Вядзецца капітальны рамонт інтэрната па вуліцы Савецкай (дом нумар 31). Работы плануецца завяршыць у 2020 годзе.

Пачаты капітальны рамонт з мадэрнізацыяй лазні па вуліцы Шапавалава (выкананне работ па рамонту даху) у гарадскім пасёлку Зэльва.

Завершана будаўніцтва станцый абезжалезвання ў аграгарадках Дзярэчын і Славацічы, завяршаецца ў аграгарадку Галынка.

 

У сферы гандлю

З 2016 года ў раёне адкрыта 52 гандлёвых аб'екта, у тым ліку за 9 месяцаў бягучага года - 7.

У сельскай мясцовасці адкрыты 3 крамы: міні-маркет «Еўраопт» у аграгарадку Дзярэчын і 2 крамы «Тутэйшы» прыватнага гандлёвага унітарнага прадпрыемства «Юшника» у аграгарадках Князева і Галынка.

Аснойнай рэалізуючай арганізацыяй з'яўляецца Зэльвенскі філіял Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства.

З мэтай захавання пераваг і павышэння якасці абслугоўвання ўсіх катэгорый пакупнікоў ва ўмовах канкурэнцыі філіялам спажыўтаварыства ў аграгарадках Елка, Бародзічы, Кашалі, Князева, Дзярэчын, Галынка і вёсках Ляхавічы, Монцякі, Ялуцавічы праведзена мадэрнізацыя і пашырэнне гандлёвых аб'ектаў сеткавага фармату, аб'яднаных праведзена мадэрнізацыя і пашырэнне гандлёвых аб'ектаў сеткавага фармату, аб'яднаных пад брэндам «Родны кут».

Праведзены бягучыя рамонты крам у аграгарадках Міжэрычы, Каралін, Славацічы, Цяглевічы, вёсках Кастрычніцкая, Снежная, Крамяніца, Дабрасельцы, Рудзевічы, Луконіца, Залацеева, у г.п. Зэльва крам «Мясная крама», «Зручны», «Вікторыя», «Родны кут» па вул. 50 гадоў ВЛКСМ, перапрафіляваны крамы «Прадукты» і «Будматэрыялы» ў г.п. Зэльва, набыты 2 аўтамагазіны.

 

У сферы адукацыі

На базе Дзярэчынскіага д/с-СШ створаны цэнтр дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўкі.

Надавалася ўвага пашырэнню магчымасцяў інфармацыйнага ўзаемадзеяння педагогаў, навучэнцаў, бацькоў, укараненню элементаў праекта «Электронная школа". Дадзены сэрвіс ўкаранёны ў 8 установах адукацыі.

Гісторыка-краязнаўчаму музею "Светач" СШ № 3 г.п. Зэльва прысвоена званне "народны".

Забяспечанасць спартыўным інвентаром павялічылася на 14,1% і складае 98,1%.

На ўмацаванне і развіццё матэрыяльнай базы ўстаноў адукацыі накіравана за апошнія 4 гады 196 237,44 тыс. рублёў бюджэтных сродкаў.

Па выніках абласнога конкурсу на лепшую арганізацыю работы аддзелаў адукацыі па развіццю рэгіянальнай сістэмы адукацыі у 2016 годзе аддзел адукацыі Зэльвенскага райвыканкама заняў 3-е месца, па выніках 2017 году - 2-е месца.

У сферы фізічнай культуры і спорту

На тэрыторыі раёна функцыянуе 106 спартыўных збудаванняў. Штогод ўводзяцца ў строй новыя спартыўныя збудаванні: так, у 2017 годзе на стадыёне "Колас" усталяваны вулічны трэнажорная комплекс, у 2018 годзе ўведзены ў дзеянне міні-басейн Зэльвенскай ЦРБ, воркаут-пляцоўка на стадыёне "Колас". У першым паўгоддзі 2019 года зроблены рамонт глядацкіх трыбун на стадыёне "Колас", ўведзена спартыўная пляцоўка ў мікрараёне "Паўночны", пляцоўка для пляжнага футбола на гарадскім пляжы.

Фізічнай культурай і спортам на тэрыторыі раёна займаецца больш за 3000 тыс.чалавек, што складае 22,2%. У 2019 годзе арганізавана работа 9 груп: група аэробікі, самаабароны без зброі, жаночага фітнесу, атлетычнай гімнастыкі, футбола, група «Здароўе» для пенсіянераў, група маладых інвалідаў, дзве групы барацьбы

У сферы культуры

Штогод у раёне праводзіцца каля 3 тысяч мерапрыемстваў. Самыя яркія і самабытныя - свята «Ганненскі кірмаш», абласны фестываль аўтарскай песні "Новае пакаленне», «Масленіца», «Купалле», брэндавыя мерапрыемствы ў аграгарадках. Дзейнічае 79 клубных фарміраванняў. 9 калектываў маюць званне "народны", "узорны".

Уведзены ў эксплуатацыю лічбавая кіназала «Феерыя».

Зэльвенскі раён быў прызнаны пераможцам за 2018 год у рэспубліканскім конкурсе «Горад культуры» ў намінацыі «Лепшы пасёлак гарадскога тыпу». У абласным конкурсе па выніках работы ўстаноў культуры аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама з 2016 года штогод займае прызавыя месцы.

 

У медыцынскай сферы

Медыцынскую дапамогу жыхарам Зэльвенскага раёна аказваюць: раённая паліклініка на 297 наведванняў у змену, раённая бальніца на 121 ложак, бальніца сястрынскага догляду на 25 ложкаў, 6 урачэбных амбулаторый, 11 ФАПаў, функцыянуюць 25 ложкаў дзённага стацыянара.

Ажыццёўлены бягучы рамонт зубапратэзнага аддзялення і клініка-дыягнастычнай лабараторыі.

Раённай паліклінікай укаранёны электронныя рэцэпты і электронная рэгістратура. Цяпер зэльвенцы на прыём да ўрачоў могуць запісацца па інтэрнэце.

У ЦРБ рэканструяваны басейн. Набыты УГД-апарат высокага класа, які ўжо паступіў ва ўстанову. На наступным тыдні плануецца яго ўстаноўка.

У сацыяльнай сферы

У ЦСОН працуюць 6 аддзяленняў, якія аказваюць паслугі рознага характару. У цяперашні час 80 сацыяльных работнікаў абслугоўваюць 526 пажылых грамадзян пасёлка і раёна. Пажылыя грамадзяне па льготных тарыфах у аддзяленні тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання атрымліваюць дапамогу ў рамонце жылля, апрацоўцы прысядзібных участкаў, колцы і распілоўцы дроў, касьбе траў, мыццю бялізны. Запатрабаванымі з'яўляюцца паслугі цырульніка.

У раёне функцыянуе аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у д.Мадзейкі на 30 месцаў. У зімовы перыяд, у сувязі з павелічэннем попыту на гэты від сацыяльных паслуг, колькасць ложка-месцаў павялічваецца да 35.

Для забеспячэння жыццядзейнасці, бяспечных умоў пражывання пажылых людзей адкрыты Дом самастойнага сумеснага пражывання грамадзян пажылога ўзросту ў в. Акцябарская на 7 месцаў. Гэта тры добраўпарадкаваныя кватэры, абсталяваныя усімі відамі камунальна-бытавых прылад.

Дзейнічае санаторый на хаце, адкрыты Дом зімоўкі.

У аг.Каралін функцыянуе цэнтр актыўнага даўгалецця.

Сустрэча прайшла ў фармаце двухбаковага дыялогу. Прысутныя ў зале мелі магчымасць абмеркаваць з намеснікам старшыні пытанні, якія тычацца дзейнасці дзіцячай школы мастацтваў. Падчас сустрэчы таксама паступілі звароты, звязаныя з дзейнасцю жыллёва-камунальнай службы, транспарту і экалогіі