Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231940, г.п. Зэльва,
вул. 17 Верасня, 29
Электронная пошта:
z-yprd@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(015-64) -24135
Факс: 8-(015-64)-23024

10 верасня 2019

Пра падрыхтоўку да ацяпляльнага сезона вялася размова на сельскім сходзе ў Ялуцавічах

 На сельскім сходзе ў вёсцы Ялуцавічы прадстаўнікі прафілактычных службаў абмеркавалі з мясцовымі жыхарамі правілы бяспекі жыццядзейнасці.

Як адзначыў начальнік РАНС ¬Сергей Бурдук, з пачатку года ў краіне адбылося 4222 пажары, на якіх загінула 313 чалавек. За гэты ж перыяд у Зэльвенскім раёне зафіксавана 8 вогненных ПЗ.

Асаблівую ўвагу прадстаўнік пажарнага ведамства звярнуў на недапушчэнне курэння ў ложку, асабліва ў нецвярозым стане, а таксама на неабходнасць устаноўкі ў дамах і кватэрах аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, якія з'яўляюцца эфектыўнымі сродкамі ранняга выяўлення ўзгарання.

- Ацяпляльны сезон ўжо не за гарамі, - адзначыў Сяргей Міхайлавіч. - Як правіла, менавіта ў гэты перыяд часцей за ўсё пажары адбываюцца па прычыне няспраўнасці пячнога ацяплення.

Каб прадухіліць вогненныя трагедыі, вяскоўцам рэкамендавалі падтрымліваць печы ў спраўным стане, пры неабходнасці адрамантаваць да наступлення халадоў. Не абышлі ўвагай і правілы эксплуатацыі: шчыльна зачыняць дзверцы печы падчас топкі, не размяшчаць побач лёгкаўзгаральныя прадметы, а таксама сачыць за працэсам.

Не менш актуальнае пытанне - бяспека пры выкарыстанні ў побыце газавых прыбораў. У прыватнасці, прысутным нагадалі пра тое, што неабходна замяняць газавае абсталяванне пры заканчэнні нарматыўнага тэрміну эксплуатацыі, прадугледжанага заводам-вытворцам. Варта падтрымліваць спраўнымі дымавыя і вентыляцыйныя каналы, не дапускаць самавольнае падключэнне газавых балонаў. А таксама не выкарыстоўваць трайнікі для падключэння бытавых прыбораў.

На заканчэнні сустрэчы жыхары сельсавета на ўсе свае пытанні атрымалі вычарпальныя адказы ад прадстаўнікоў суб'ектаў прафілактыкі.