Галоўная / Навiны / Навіны раёна
26.02.2020

Прафсаюзнае жыццё Місія - абараняць і аб'ядноўваць

Мінулы, 2019 год быў для прафсаюзаў насычаным і адказным. Акрамя справаздачна-выбарных сходаў і канферэнцый, члены пярвічак аналізавалі аб'ём праведзенай працы за пяцігодку, планавалі сваю дзейнасць на бліжэйшыя гады. З якімі вынікамі Зэльвенскае раённае аб'яднанне прафсаюзаў сустракае маштабнае мерапрыемства - VIII з'езд ФПБ, мы пацікавіліся ў лідэра прафсаюзнага руху  Ірыны Пузач.

- Адзначу, VIII з'езд ФПБ - значная падзея ў грамадскім жыцці краіны. На нараду запрошаны прадстаўнікі  ўсіх рэгіёнаў і галін. Дэлегавана больш за пяцьсот чалавек. І мне аказаны гонар быць у ліку іх. На з'ездзе пойдзе гаворка пра вынікі і, вядома, будуць намечаны асноўныя напрамкі работы на будучыню. Плануецца, што ў абмеркаванні надзённых пытанняў будзе ўдзельнічаць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Завершыцца мерапрыемства прыняццем праграмы дзейнасьці ФПБ на 2020-2025 гады. Дарэчы, раённае аб'яднанне ўжо працуе з праектам гэтага дакумента. Бо вельмі важна, каб у ім былі адлюстраваны інтарэсы і праблематыка, актуальная для кожнага раёна. Да прыкладу, поўная занятасць, своечасовая выплата заработнай платы, заключэнне працоўных адносін паміж наймальнікам і добрасумленным работнікам на максімальны тэрмін, мінімізацыя прадпрыемстваў-банкрутаў і г.д. Вядома ж, гэта і стварэнне новых пярвічак. І, немалаважна, кантроль за выкананнем патрабаванняў аховы працы.

 Да з'езда мы падышлі з нядрэннымі вынікамі. Наладжана і працягваецца цеснае супрацоўніцтва з выканаўчай уладай, з грамадскімі арганізацыямі, у ліку якіх ветэранская і моладзевая. Упор у працы з маладымі людзьмі робіцца на фарміраванні ўяўленні  пра  прафсаюзы, як пра арганізацыю, здольнай аказаць садзейнічанне ў абароне працоўных, сацыяльных правоў і інтарэсаў. Таму арганізуем прафсаюзныя ўрокі ў школах, сустрэчы ў працоўных калектывах, стараемся быць у курсе праблем  маладых  спецыялістаў. У мінулым  годзе  ўпершыню Федэрацыя  выступіла  адным з распрацоўшчыкаў законапраекта па змяненні  Працоўнага кодэкса. Прапановы па змене больш за 30 артыкулаў  улічаны,  і  ўжо зацікавілі многіх  зельвенцаў. У прыватнасці, апошні  прававы   прыём   паказаў, што  людзям  гэтая  тэма блізкая і па якіх цікавяць іх пытаннях яны атрымалі кансультацыю.

Не менш важна, прафсаюз рэгулярна праводзіць маніторынг выканання заканадаўства аб працы і ахове працы. Па ініцыятыве ФПБ праводзяцца дні прафілактыкі  вытворчага  траўматызму па розных тэмах і кірунках. У поле зроку прафкамаў захаванне наймальнікам і работнікам абавязацельстваў, прадугледжаных калектыўным  дагаворам.

Вядома ж, для членаў прафсаюза пастаянна арганізуюцца культурна-масавыя, спартыўныя мерапрыемствы.