Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231940, г.п. Зэльва,
вул. 17 Верасня, 29
Электронная пошта:
z-yprd@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(015-64) -24135
Факс: 8-(015-64)-23024

8 кастрычніка 2019

Прафсаюзы заўсёды з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі выбарчых кампаній. І не толькі

Удзел прафсаюзных арганізацый у выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ход правядзення справаздачна-выбарных сходаў у першасных прафсаюзных арганізацыях раёна, змены ў складзе Рады раённага аб'яднання прафсаюзаў. Гэтыя і шэраг іншых пытанняў былі вынесены на парадак дня пасяджэння Савета Зэльвенскага раённага аб'яднання прафсаюзаў.

У спрэчках выступілі, намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Лойка, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Іна Масевіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Прэдка, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Зэльвенскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Святлана Ламека, галоўны прававы інспектар працы Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Іна Мельнікава.

Па першым пытанні перад прысутнымі выступіла старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Ірына Пузач. Яна падкрэсліла, што прафсаюзы заўсёды былі актыўнымі ўдзельнікамі выбарчых кампаній:

- Гэта выяўлялася ў вылучэнні прадстаўнікоў прафсаюзаў у камісіі ўсіх узроўняў, накіраванні назіральнікаў. Чарговыя выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ня выключэнне.Ў Гарадзенскую абласную выбарчую камісію вылучана 7 прадстаўнікоў прафсаюзных арганізацый. У вобласці створана 13 акруговых выбарчых камісій, у якія прафсаюзамі вылучана 85 чалавек.

У прынятай пастанове вызначаны пэўныя задачы па выкананні плана мерапрыемстваў па ўдзелу прафсаюзных арганізацый раёна ў выбарчай кампаніі.

Адзначалася, што гэты год для першасных прафсаюзных арганізацый - адказны ў плане правядзення справаздачна-выбарных сходаў. Вынікі сваёй працы ўжо падвялі 47 з 54 пярвічак. Завершана правядзенне сходаў у першасных прафсаюзных арганізацыях прафсаюза работнікаў АПК, дзяржаўных і іншых устаноў, банкаўскіх і фінансавых работнікаў, мясцовай прамысловасці камунальна-бытавых прадпрыемстваў, адукацыі і навукі. На завяршальным этапе справаздачна-выбарчая кампанія ў прафсаюзе работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, а таксама ва ўстановах аховы здароўя. З чатырох раённых прафсаюзных арганізацый, якія ўваходзяць у склад Зэльвенскага раённага аб'яднання прафсаюзаў, справаздачна-выбарная канферэнцыя адбылася ў прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўных і іншых устаноў.

Аднагалосна прынята рашэнне справаздачна-выбарчую канферэнцыю раённага аб'яднання прафсаюзаў правесці 11 снежня бягучага года.

Актывісты прафсаюзнага руху зацвердзілі змены ў складзе прэзідыума Савета, а таксама ў складзе Рады раённага аб'яднання прафсаюзаў.

Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыням зноў створаных першасных прафсаюзных арганізацый - сацыяльна-педагагічнага цэнтра (старшыня Мядзведзева Кацярына) і ТАА "ШЕСА-П" - ўручаны пасведчанні аб рэгістрацыі.