Галоўная / Навiны / Навіны раёна
13.02.2020

Правілы прыёму грамадзян

Прыём грамадзян-адна з актуальных формаў узаемадзеяння прадстаўнікоў улады, кіраўнікоў прадпрыемстваў, кампетэнтных асоб з заяўнікамі для вырашэння праблемы таго, хто звярнуўся. Ці існуюць правілы такога ўзаемадзеяння? І ў якіх выпадках могуць адмовіць у прыёме?

Парадак асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб рэгламентаваны Законам «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»

Вызначана, што кіраўнікі арганізацый і ўпаўнаважаныя імі службовыя асобы абавязаны праводзіць асабісты прыём не радзей аднаго разу ў месяц ва ўстаноўленыя дні і гадзіны. Пры гэтым інфармацыя пра час і месца сустрэчы (а пры наяўнасці папярэдняга запісу – аб парадку яе ажыццяўлення) размяшчаецца ў арганізацыях у агульнадаступных месцах: на інфармацыйных стэндах, табло, інш. спосабам. Графік прыёму і парадак запісу ўстанаўліваюцца кіраўніком арганізацыі. Пры яго адсутнасці прыём праводзіць асоба, якая выконвае абавязкі кіраўніка.

На прыёме могуць прымяняцца аўдыё - і відэазапіс, фотаздымка, аднак аб гэтым неабходна паведаміць заяўніку да пачатку прыёму.

Калі для вырашэння пытання, выкладзенага ў ходзе прыёму, патрабуецца дадатковае вывучэнне і праверка, зварот выкладаецца заяўнікам у пісьмовай форме і падлягае разгляду ва ўстаноўленым парадку.

Калі на дзень прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, абвешчаны Прэзідэнтам непрацоўным, прыём пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.

Пры вусным звароце грамадзянін павінен прад'явіць пашпарт альбо дакумент, які сведчыць асобу, а прадстаўнік грамадзяніна або юрыдычнай асобы дадаткова прад'яўляе дакументы, якія пацвярджаюць яго паўнамоцтвы.

Асобы, якія праводзяць прыём, пры звароце да іх па пытаннях, якія адносяцца да іх кампетэнцыі, не мае права адмовіць у прыёме, за выключэннем выпадкаў, калі заяўніку ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія цікавяць яго, альбо калі перапіска з гэтым заяўнікам па такіх пытаннях была спыненая.