Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231940, г.п. Зэльва,
вул. 17 Верасня, 29
Электронная пошта:
z-yprd@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(015-64) -24135
Факс: 8-(015-64)-23024

19 сакавіка 2020

Рабочая група: вясновыя палы, "прэтэндэнты" на ЛПП і кантроль над САПамі

 

Навядзенне парадку на зямлі, эфектыўнасць дэкадніка пажарнай бяспекі і магчымыя шляхі выпраўлення злоўжываючых алкаголем абмеркавалі на чарговым пасяджэнні рабочай групы па забеспячэнні бяспечных умоў пражывання грамадзян.

Сярод удзельнікаў сходу – суб'екты прафілактыкі, старшыні назіральных камісій на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Сяргеем Лойкам, а таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў Вадзім Панасік, прысутнасць якога звязана з характарам пытанняў, вынесеных на парадак. Адзін з іх-навядзенне парадку на зямлі. У прыватнасці – выдаленне сухі драўняна-хмызняковай расліннасці. Старшыні назіральных камісій расказалі аб праведзенай рабоце ў гэтым напрамку.

У рамках вышэйзгаданай тэмы абмеркавалі пытанне выпальванняў сухой расліннасці. Традыцыйна ў вясновы перыяд колькасць пажараў па прычыне няправільнага выпальвання сухой травы, кустоў павялічваецца. У сувязі з гэтым на Зэльвеншчыне праходзіць дэкаднік пажарнай бяспекі, галоўная мэта якога ліквідаваць магчымасць стыхійных падпалаў, растлумачыць уладальнікам прыватных домаўладанняў правілы пазбаўлення ад сухой расліннасці.

Як адзначыў начальнік РАНС Сяргей Бурдук, гаспадары могуць разводзіць вогнішчы: пры ўмове захавання пэўных правілаў. Трэба папярэдне акапаць месца для вогнішча, назапасіцца вогнетушыцелем або вёдрамі з вадой, ўлічыць сілу ветру (да будынкаў павінна быць не менш за 10 метраў, да лесу – 20 метраў, да сцірты сена або саломы – 30 метраў). У выпадку невыканання вышэйзгаданых умоў прадугледжана пакаранне. Згодна з артыкулам 15.57 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, незаконнае выпальванне сухой расліннасці альбо непрыняцце мер па ліквідацыі Палаў на зямельных участках цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь (памер базавай велічыні роўны 27 рублям).

Не пакінулі без увагі і апошнюю зводку пажараў. На мінулым тыдні на Зэльвеншчыне – без вогненных здарэнняў. У той час як у іншых раёнах Гарадзеншчыны зафіксавана 11 інцыдэнтаў. Адзін чалавек загінуў. Паводле папярэдняй інфармацыі прычына трагічнага ўзгарання-неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

А вось зводка Зэльвенскага РАУС абнавілася: зафіксаваныя выпадкі сямейна-бытавых канфліктаў, крадзеж. Акрамя таго, на тэрыторыі Галынкаўскага сельсавета знойдзены труп мужчыны. Ужо пацверджана асобу загінулага (без вестак прапаўшы грамадзянін Слонімскага раёна).

Прычына большасці здарэнняў крымінагеннага характару нязменная. Усяму віной алкаголь. Якая прафілактычная работа праводзіцца з злоўжываючымі спіртнымі напоямі, расказала ўрач-нарколаг Зэльвенскай ЦРБ Кацярына Юречко. Так, з пачатку года тры грамадзяніна адпраўлены ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Плануецца - яшчэ пяць. Сярод галоўных "прэтэндэнтаў" на паездку ў выпраўленчую ўстанову-раней судзімыя, абавязаныя асобы, а таксама сямейныя скандалісты.

На кантролі рабочай групы застаюцца пытанні пагашэння асобнымі зэльвенцамі запазычанасці за камунальныя паслугі, працаўладкаванне і сацпадтрымка грамадзян, якія апынуліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі, стан сем'яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.