20 жніўня 2019
Старшыня райвыканкама Дзяніс Альшэўскі правёў сустрэчу з жыхарамі аграгарадка Каралін
У раёне завяршаецца жніво, таму і размова на гэты раз пачалі з тэмы
уборачнай кампаніі. Дзяніс Альшэўскі праінфармаваў Каралінскіх жыхароў, што ў
раёне ўжо ўбрана 97 працэнтаў збожжавых. Валавы намалот Зэльвенскага аграрыяў
склаў больш за 73 тысяч тон. А гэта 180 працэнтаў да ўзроўню мінулага года.
Сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае 45,2 цэнтнера з гектара. Па гэтым
паказчыку Зэльвеншчына на чацвёртай пазіцыі ў вобласці (пасля Гродзенскага,
Карэліцкага і Бераставіцкага раёнаў). Па словах кіраўніка раёна, нядрэнны ў
гэтым годзе і ўраджай рапсу. У Зэльвенскім раёне намалацілі 12 тысяч тон
алейнага насення. З кожнага гектара атрымана па 35,4 цэнтнера. Лідзіруе па
гэтым паказчыку СВК "Сынкавічы" - 47,5 цэнтнера. У сваю чаргу
вяскоўцы мелі магчымасць задаць старшыні выканкама хвалюючыя пытанні. Пажылыя
людзі звярнуліся з просьбай перагледзець графік працы мясцовага ФАПа. З-за адсутнасці
спецыяліста медыцынская ўстанова ўжо працяглы час працуе толькі адзін раз на
тыдзень - лекар прыязджае з райцэнтра. Дзяніс Аляксандравіч узяў праблему пад
асабісты кантроль і паабяцаў, што да сярэдзіны верасня яна будзе вырашана.
Цікавіліся мясцовыя жыхары і тэрмінамі рамонту не заасфальтаванага ўчастка
аўтадарогі Зэльва - Ружаны. Па словах старшыні райвыканкама, гэтыя работы
запланаваны на наступны год. Аб маючым адбыцца святкаванні Ганненскага кірмашу,
які пройдзе ў Зэльве 23-24 жніўня прысутным расказала начальнік аддзела
ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Раманчук.