Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231940, г.п. Зэльва,
вул. 17 Верасня, 29
Электронная пошта:
z-yprd@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(015-64) -24135
Факс: 8-(015-64)-23024

19 жніўня 2019

Тэхнічныя інспектары Федэрацыі прафсаюзаў правялі маніторынг па ахове працы ў арганізацыях Зэльвеншчыны

 У раёне працавала шэсць рэйдавых груп, якія вывучылі стан работы па выкананні заканадаўства па ахове працы ў дванаццаці прадпрыемствах і арганізацыях. Тэхнічныя інспектары наведалі сельгаспрадпрыемства «Князева», «Галынка», «Сынкавічы», філіял аблспажыўтаварыства, РЭС, ЦРБ, філіял КУП «Гроднааблпаліва», ДРБУ-118, ДЭУ-54, лясніцтва, яслі-сад №3 і ТАА «ЗельваТурсервис». У ходзе рэйду разглядаліся пытанні забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы, дзейнасць прафсаюзных камітэтаў у гэтым кірунку, выканання калектыўна-дагаворных абавязацельстваў і арганізацыі грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы. Вынікам працы маштабнага маніторынгу стала пленарнае пасяджэнне з удзелам кіраўнікоў, інжынераў і спецыялістаў па ахове працы і старшыняў прафсаюзных камітэтаў прадпрыемстваў і арганізацый. Адкрываючы пасяджэнне, намеснік старшыні райвыканкама Ніна Галыня падкрэсліла, што пытанні прафілактыкі вытворчага траўматызму пастаянна знаходзяцца на кантролі раённага выканаўчага камітэта, профільных службаў. Самы галоўны вынік такой працы ў тым, што ў раёне ў бягучым годзе не рэгістраваліся выпадкі траўматызму з цяжкім зыходам. У сваю чаргу кіраўнік рэйдавай групы - галоўны тэхнічны інспектар абкама прафсаюзаў аховы здароўя Уладзімір Заблоцкі адзначыў: - Галоўная мэта маніторынгу - аказанне кансультатыўнай і метадычнай дапамогі працоўным калектывам па прафілактыцы траўматызму і ажыццяўленню кантролю за станам аховы працы. У нас склалася добрае ўражанне пра тую працу, якая праводзіцца ў Зэльвенскім раёне ў гэтым кірунку. У ходзе наведвання прадпрыемстваў і арганізацый асабліва прыкметна, што гэтыя пытанні не аддадзены на водкуп толькі профільным спецыялістам, а з'яўляюцца вынікам сумеснай дзейнасці адміністрацый і прафсаюзных камітэтаў. Што дазваляе казаць аб створанай сістэме кіравання пытаннямі аховы працы. З станоўчага боку тэхнічнымі інспектарамі была ацэненая праца раёна электрычных сетак, філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства і «ЗельваТурСервис». Членаў маніторынгавай групы ўразіла, што на прыватным прадпрыемстве на належным узроўні вырашаюцца пытанні кантролю за станам аховы працы. Даведка аб выніках маніторынгу і выяўленых недахопах накіравана ў адрас кіраўніцтва райвыканкама з тым, каб ліквідаваць заўвагі і працягнуць планамерную працу, у аснове якой ляжыць стварэнне бяспечных умоў працы для жыхароў раёна.