Галоўная / Навiны / Навіны раёна
26.02.2020

У Зэльвенскім раёне праходзяць сустрэчы з працоўнымі калектывамі

На Зэльвеншчыне працягваюцца справаздачныя сустрэчы кіраўніцтва раёна з мясцовымі жыхарамі.

Сёння намеснік  старшыні райвыканкама Сяргей Лойка пазнаёміў калектыў  Дзярэчынскаго аддзела  рамёстваў і традыцыйнай культуры раёна з вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця Зэльвеншчыны  за мінулы год. Больш падрабязна Сяргей Мікалаевіч распавёў прысутным пра дасягненні і праліках у рабоце сацыяльнай сферы: медыцыны, культуры, адукацыі і спорту.На заканчэнне сустрэчы дзярэчынцы змаглі  задаць прадстаўніку ўлады хвалюючыя іх пытанні.