Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231940, г.п. Зэльва,
вул. 17 Верасня, 29
Электронная пошта:
z-yprd@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(015-64) -24135
Факс: 8-(015-64)-23024

12 лістапада 2019

З вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна працягваюць знаёміцца працоўныя калектывы

 

Сёння старшыня райвыканкама Дзяніс Альшэўскі сустрэўся з Зэльвенскімі міліцыянерамі і работнікамі РАУС.

Дзяніс Аляксандравіч распавёў калектыву пра перспектывы развіцця Зэльвенскага раёна.

Чаго ж чакаць зэльвенцам ў будучыні?

У хуткім часе мясцовы прадпрымальнік Анатоль Вярстак сумесна з польскім партнёрам адкрыюць вытворчасць па вырошчванні грыбоў «Грыбніца».

У сувязі з адкрыццём такога прадпрыемства плануецца з'яўленне іарганізацыі, якая будзе вырабляць спецыяльныя компосты, якія неабходныя для вырошчвання грыбной прадукцыі. Належаць яна будзе бізнэсмену з Польшчы і размесціцца ў будынку былога цаглянага завода.

- Зараз вядзем перамовы з гродзенскай кампаніяй, якая вырабляе плецены драўляны посуд, аб адкрыцці ў Зэльве (на базе РУП бытавога абслугоўвання) іх падраздзялення, - адзначыў кіраўнік раёна. - Справа даволі выгадная, бо такія вырабы запатрабаваныя і будуць рэалізоўваць за межы краіны.

Уладальнік фермерскай гаспадаркі «Верас» Міхаіл Макей зацікаўлены набыццём ў в. Зальвянка нефункцыяніруючага завода. Сумесна з польскім партнёрам ён плануе наладзіць там лінію па выпуску пелет - экалагічна чыстага і эканомнага віду паліва.

- Калі ўсё задуманае будзе рэалізавана, то ў раёне будуць вакантныя 200 працоўных месцаў з добрай заработнай платай, - запэўніў Дзяніс Альшэўскі. - Але на ўсё патрэбен час.

Якіх поспехаў удалося дасягнуць раёну за мінулыя гады, работнікам Зэльвенскай райветстанцыяі распавёў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Лойка.

Як намеснік старшыні райвыканкама, які курыруе сацыяльную сферу, Сяргей Мікалаевіч засяродзіў увагу на працы сацыяльнага сектара.

Акрамя таго Сяргей Лойка адказаў на пытанні, якія хвалююць працаўнікоў райветстанцыі.

***

З ратавальнікамі РАНС правяла сустрэчу намеснік старшыні райвыканкама Ніна Галыня. Прадстаўнік органаў мясцовай улады распавяла пра найбольш значныя дасягненні Зэльвенскага раёна за мінулы перыяд гэтага года.

Ніна Галыня запрасіла прысутных прыйсці на ўчасткі для галасавання і прыняць удзел у выбарчай кампаніі. Нагадаем, 17 лістапада ў Беларусі пройдуць выбары дэпутатаў у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Прагаласаваць датэрмінова выбаршчыкі ў праве з 12 па 16 лістапада.