Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231940, г.п. Зэльва,
вул. 17 Верасня, 29
Электронная пошта:
z-yprd@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(015-64) -24135
Факс: 8-(015-64)-23024

15 студзеня 2020

Зэльвенскаму раёну-80! Віншаванне ад кіраўніцтва раёна

 Паважаныя зэльвенцы!

80-годдзе раёна-параўнальна невялікі гістарычны тэрмін. Але за гэты час на Зэльвеншчыне адбыліся ашаламляльныя перамены да лепшага. І гэта заслуга кожнага з нас. Мы па праве можам ганарыцца багатай гісторыяй, самабытнай культурай, унікальнымі прыроднымі багаццямі, імёнамі выбітных землякоў, якія ўпісалі яркія радкі ў летапіс ратных і працоўных перамог Зэльвенскага краю.

Наш раён стаіць на парозе новага дзесяцігоддзя, новых магчымасцяў. Гарызонты ў дзелавым партнёрстве адкрылі падпісаныя ў мінулым годзе пагаднення аб супрацоўніцтве з Жоўкоўскім гарадскім саветам Львоўскай вобласці, з муніцыпальнай адукацыяй "Ельніцкі раён" Смаленскай вобласці, з беларускім таварыствам «Вербіца» з латвійскага горада Дагда, што, безумоўна, можа стаць пляцоўкай для развіцця турыстычнага, культурнага, аграпрамысловага патэнцыялу тэрыторый.

Паступова Зэльвеншчына становіцца прывабнай для інвестараў. Апошнія адкрываюць на тэрыторыі раёна вытворчасці: здабываюць энергію з альтэрнатыўных крыніц, вырабляюць алей з рапсу і інш. і Зэльвеншчына заўсёды гатовая да ўзаемавыгаднага дыялогу.Хай наш раён і далей расце, развіваецца і квітнее. А кожны зэльвенец, нават знаходзячыся ўдалечыні ад малой радзімы, будзе памятаць пра яе.

Ад усяго сэрца жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага шчасця, любові, упэўненасці ў заўтрашнім дні, поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Няхай у вашым доме пануюць мір, згода і дабрабыт. Са святам, дарагія землякі!

 Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў