Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231940, г.п. Зэльва,
вул. 17 Верасня, 29
Электронная пошта:
z-yprd@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(015-64) -24135
Факс: 8-(015-64)-23024

15 лютага 2020

Зэльвенцы могуць адкрываць сядзібы на спрошчаных умовах

На працягу апошніх гадоў колькасць зэльвенскіх аграсядзіб нязменна. Іх дзевяць. Некаторыя скажуць-пазітыўная стабільнасць, іншыя-доўгачасовы застой. Як змяніць статыстыку са знакам"+"? Адзін з варыянтаў-адкрыць аграсядзібу на спрошчаных умовах, у рамках Указа №365 "Аб развіцці аграэкатурызму".

Дакумент, які ўступіў у сілу два гады таму, дазволіў прымаць гасцей без рэгістрацыі ў якасці прадпрымальнікаў. Зараз для адкрыцця сядзібы дастаткова выплаціць збор за ажыццяўленне дзейнасці ў памеры базавай велічыні (у цяперашні час 27 руб.) і накіраваць пісьмовае паведамленне з указаннем даты пачатку працы ў раённы выканаўчы камітэт.

Праўда, такая форма вядзення бізнесу даступная жыхарам сельскай мясцовасці. Згодна з указам, гаспадар сядзібы павінен пастаянна пражываць на тэрыторыі уладанняў, весці асабістую падсобную гаспадарку. Дарэчы, апошняму (садоўніцтву, кветаводству) можна навучаць і турыстаў. Дакумент не толькі дазволіў пазьбегнуць шэрагу адміністрацыйных працэдур, а таксама пашырыў пералік паслуг, якія прадстаўляюцца адпачывальнікам. У прыватнасці, у яго ўключаны азнаямленне турыстаў з прыроднымі, сельскагаспадарчымі і архітэктурнымі аб'ектамі, народнымі традыцыямі; правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых і культурных мерапрыемстваў, прэзентацый, юбілеяў, банкетаў; аказанне паслуг лазняў, саунаў і душавых; катанне на жывёлах; прадастаўленне інвентара для спорту і адпачынку; транспартнае абслугоўванне, забеспячэнне агратурыстаў харчаваннем.

Больш падрабязную інфармацыю аб парадку ажыццяўлення фізічнымі асобамі дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму можна атрымаць у інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Слонімскім раёне (г.Слонім, вул. № 5, 6) або па тэлефоне 8 (01562) 6-63-79, у аддзеле па працы з плацельшчыкамі па Зэльвенскім раёне (г.п. Зэльва, вул. Перамогі, 1) або па тэлефоне 3-24-73.

ІМПЗ Рэспублікі Беларусь па Слонімскаму раёну.