Версія для друку
Памер
+
Друк

Іван Жук: «Добраўпарадкаванне гарадоў і вёсак, навядзенне парадку на зямлі застаецца важнай задачай»

 Суботнюю прамую тэлефонную лінію з жыхарамі Гродзеншчыны правёў першы намеснік старшыні аблвыканкама Іван Жук. 

- На Гродзеншчыне шмат робіцца, каб людзям у гарадах і сёлах жылося камфортна. Аднак добраўпарадкаванне населеных пунктаў, навядзенне парадку на зямлі - задачы не толькі органаў улады, жыллёва-камунальных службаў, арганізацый і прадпрыемстваў, але і клопат кожнага жыхара вобласці. Гэтая калектыўная праца набывае асаблівае значэнне ў Год малой радзімы. Важна выхоўваць беражлівыя адносіны да навакольнага свету ў падрастаючага пакалення, - адзначыў Іван Жук.

У гэтым годзе ў ходзе падрыхтоўкі да абласных "Дажынак" змянілася Іўе і населеныя пункты Іўеўскага раёна. Зараз вядзецца падрыхтоўка да абласнога фестывалю працаўнікоў вёскі ў Смаргоні і Смаргонскім раёне. Аб'екты абнаўлення ўжо вызначаны. 8-9 мільёнаў рублёў плануецца вылучыць з абласнога бюджэту. Будуць таксама прыцягнуты сродкі прыватнага бізнесу, прадпрыемстваў і арганізацый.

У будучым годзе пачнуццаработы ў Скідзелі - горад-спадарожнік абласнога цэнтра стане сталіцай абласных "Дажынак" у 2020 годзе.

- Гродзенскі раён з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў вобласці. У Скідзелі праходзяць усе значныя раённыя мерапрыемствы. Горад-спадарожнік развіваецца, будуецца. Яму патрэбны сучасны стадыён, установы культуры і іншыя сацыяльныя аб'екты. Праектныя работы па аб'ектах неабходна завяршыць да канца будучага года. У Бераставіцу, Шчучын, Зэльву абласныя «Дажынкі» прыйдуць у наступныя гады, што дасць магчымасць абнавіць і гэтыя райцэнтры, - падкрэсліў Іван Жук.

Зносіны з жыхарамі вобласці працягваліся тры гадзіны. Паступіла 28 зваротаў. Найбольш актыўна тэлефанавалі гродзенцы. Людзей хвалявалі пытанні капітальнага рамонту шматкватэрных дамоў, асвятлення вуліц, добраўпарадкавання, медыцынскага абслугоўвання.

Праблемы прынятыя да ведама і будуць вырашацца па меры магчымасцяў. Частку пытанняў накіруюць у раёны, дзе іх павінны дадаткова вывучыць і прыняць меры.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://www.zelva.grodno-region.by/by/region-news-by/view/ivan-zhuk-dobrauparadkavanne-garadou-i-vesak-navjadzenne-paradku-na-zjamli-zastaetstsa-vazhnaj-zadachaj-10013-2018/

© Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА