Версія для друку
Памер
+
Друк

У Зэльве адсвяткавалі Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

 Сёння ўся краіна адзначае Дзень Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Да святкавання далучыліся і зэльвенцы. На цэнтральнай плошчы пасёлка прайшоў урачысты мітынг. Пачалося мерапрыемства з ўнясення Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Гэтага гонару былі ўдастоены супрацоўнікі РАНС. Пасля намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Лойка павіншаваў прысутных прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, ветэранаў і школьнікаў з дзяржаўным святам. - Сёння дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь прайшла выпрабаванне часам і трывала зацвердзілася ў свядомасці народа. Герб і сцяг нашай Радзімы лёгка пазнаюцца ў сусветнай супольнасці. Перш за ўсё дзякуючы нашым дасягненням у прамысловасці, галіне культуры, спорту і іншых сферах, - адзначыў Сяргей Мікалаевіч. - Паважаныя землякі, ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў віншую вас усіх з дзяржаўным святам. Няхай у вашых дамах пануе мір, дабрабыт, радасць і шчасце. Завяршылася ўрачыстасць святочным канцэртам ад Зэльвенскага артыстаў.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://www.zelva.grodno-region.by/by/zelva-news-by/view/u-zelve-adsvjatkavali-dzen-dzjarzhaunaga-gerba-i-dzjarzhaunaga-stsjaga-respubliki-belarus-10467-2019/

© Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА