Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231940, г.п. Зельва,
ул. 17 Сентября, 29
Электронная почта:
z-yprd@mail.grodno.by
Телефон: 8-(015-64)-74660
Факс: 8-(015-64)-23024

8 сентября 2018

Ліда святкуе 695-годдзе (будзе дапоўнена)

 Мерапрыемствы з нагоды 695-годдзя з дня заснавання Ліды пачаліся на цэнтральнай плошчы па вуліцы Савецкай. Сюды ўрачыста адзначыць юбілейную дату прыйшлі кіраўнікі і грамадскасць рэгіёна. 
Сярод гасцей, якія вырашылі раздзяліць радасць падзеі з лідчанамі, намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валерый Міцкевіч, першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Іван Жук, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Андрэй Наумовіч.
 
Да лідчан і гасцей з прывітальным словам звярнуўся старшыня Лідскага райвыканкама Міхаіл Карповіч. Ён падзякаваў лідчанам за руплівую працу на карысць роднага горада і рэгіёна, павіншаваў са святам.
 
Падчас святочнай імпррэзы прысутныя маюць магчымасць даведацца аб жыцці сённяшняй імянінніцы. Праграма, якую прадстаўляюць на сцэне ўстановы культуры і мастацкія калектывы рэгіёна, увасабляюць ў прыгожых тэатралізаваных карцінах мінулае і сучаснае Ліды.

lidanews.by