Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231940, г.п. Зельва,
ул. 17 Сентября, 29
Электронная почта:
z-yprd@mail.grodno.by
Телефон: 8-(015-64)-74660
Факс: 8-(015-64)-23024

16 августа 2019

У Галынцы адбылося свята ўшанавання перадавікоў жніва

 https://zelwa.by/u-galyncy-adbylosya-svyata-ushanavannya-peradavikou-zhniva-fotarepartazh/

Сёння ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве “Галынка” віншавалі перадавікоў уборачнай кампаніі-2019. Дажынкі адзначылі цырымоніяй узнагароджання і вялікім канцэртам. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся дырэктар дзяржпрадпрыемства Уладзімір Юч. Пасля ён прыняў у свае рукі каравай з мукі ўраджаю 2019 года. Дарэчы, такі пачастунак чакаў і перадавікоў жніва. За плённую працу каравай уручаны галоўнаму аграному прадпрыемства Бяляўскаму Мікалаю Канстанцінавічу. Падняўся на сцэну і брыгадзір вытворчай брыгады №2 Генадзь Францавіч Гарадок. Прэміямі і караваямі былі ўзнагароджаны пераможцы конкурсу па ўборцы зерня і зернебабовых культур. У групе камбайнаў КЗС-1218 першае месца заняў экіпаж у складзе старшага камбайнера Гарбара Івана Яўгенавіча і памочніка Лазоўскага Дзмітрыя Валер’евіча, другое месца – камбайнер Шкнай Міхаіл Міхайлавіч. За першае месца у групе камбайнаў Ліда-1300 узнагароджаны камбайнер Сцяцко Мікалай Ігнатавіч. Віншаванні прынялі і вадзіцелі, занятыя на перавозцы зерня ўраджаю-2019. Першае месца атрымаў вадзіцель аўтамабіля МАЗ-555 Лазоўскі Дзмітрый Валер’евіч, другое месца – вадзіцель аўтамабіля МАЗ-6501 Ламека Аляксандр Аляксандравіч, трэцяе – вадзіцель аўтамабіля КаМАЗ-43101 Кароль Юрый Аляксеевіч. Узнагародзілі ў гэты дзень і загадчыкаў зернескладаў у вёсках Клімавічы, Вострава і аграгарадку Дзярэчын: Пянцяк Інэсу Яўгенаўну, Гарадок Жану Сяргееўну і Зінчанка Рыту Тадэвушаўну. Да віншаванняў далучыўся і намеснік старшыні Зэльвенскага райвыканкама Лойка Сяргей Мікалаевіч. Ён выказаў словы падзякі ўсім, хто плённа працуе на зямлі, пажадаў ім моцнага здароўя, энергіі і дабрабыту. Завяршыўся вечар вялікім святочным канцэртам. Госці слухалі вакальныя нумары, падрыхтаваныя ўдзельнікамі народнай эстраднай студыі “Рэтра”. “Пабольш бы такіх прыемных нагод, каб сабрацца ўсім разам і весела правесці час”, – выказваліся жыхары аграгарадка і суседніх вёсак.