Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэгiёна

19 студзеня 2019

Суботнюю прамую лінію з жыхарамі Гродзеншчыны правёў намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Дзяшко

Першыя два званкі былі з Гродна па замене ліфтаў. Адзін з тых, хто тэлефанаваў падзякаваў за новы ліфт у шматкватэрным доме. А вось інвалід другой групы, які пражывае ў шматпавярхоўцы, паскардзіўся, што ліфт мянялі занадта доўга.

         Як падкрэсліў Уладзімір Дзяшко, Гродзенская вобласць выканала даведзены план па замене ліфтаў, асвоіла ўсе выдзеленыя на гэта дзяржаўныя сродкі. Планавалася да канца 2018 года замяніць 240 ліфтаў, з іх 180 у Гродна. Усе яны заменены на сучасныя, а ў абласным цэнтры дадаткова абнавілі яшчэ 14 ліфтаў.

         Жыхароў шматпавярховак павінны былі своечасова інфармаваць пра выпрабаванні ліфтаў і часу, якое патрабавалася на правядзенне работ па замене.

         Званок на прамую лінію ад жыхароў гарадскога пасёлка Радунь Воранаўскага раёна быщ прадыктаваны  недастатковым інфармаваннем грамадзян аб маючых адбыцца працах электрычных сетак з адключэннем электраэнергіі. Уладзімір Дзяшко даручыў Воранаўскага райвыканкаму ўсё растлумачыць людзям і строга выконваць запланаваныя тэрміны работ.

         Частка зваротаў на прамую лінію закранала пытанні ўтрымання вулічна-дарожнай сеткі. Гэтую тэму ўздымалі жыхары вуліц Каліноўскага, Сухамбаева абласнога цэнтра, вёскі Старадубава Гродзенскага раёна, шэрагу населеных пунктаў Ваўкавыскага раёна. У Беларусі зацверджана Дзяржаўная праграма па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог на 2017-2020 гады. У мінулым годзе на Гарадзеншчыне было адрамантавана 264 кіламетры мясцовых дарог і 76 пагонных метраў мастоў.- Аблвыканкамам зацверджана праграма рамонту мясцовых дарог на 2019 г. і пастаўлена задача выканаць аб'ёмы работ не меншыя, чым у мінулым годзе, - падкрэсліў Уладзімір Дзяшко.

         Ён таксама паведаміў, што да 1 чэрвеня пасля маштабнай рэканструкцыі будзе здадзена ў эксплуатацыю аўтадарога М-6. Да 1 красавіка будзе ўстаноўлена 19 кіламетраў раздзяляльнага блока на трасе ў Лідскім і Іўеўскім раёнах.

         Далейшае развіццё вулічна-дарожнай сеткі будзе і ў абласным цэнтры. Пачнуцца работы па рэканструкцыі аднакалейнага чыгуначнага маста пад аўтамабільны з падыходамі да яго. Будзе выкананы значны аб'ём работ па праспекце Янкі Купалы ў раёне будуецца буйнога гандлёвага цэнтра «Трыніці». На гэта з рэспубліканскага бюджэту выдзяляецца 5,3 мільёна рублёў, СТАА "Контэ» да гэтай сумы дадасць яшчэ 2,2 мільёна рублёў. Ставіцца задача ў гэтым годзе пабудаваць падвесны пешаходны мост праз Нёман даўжынёй 110 метраў ад базы адпачынку «Прывал» Гродненскай тытунёвай фабрыкі да лесапаркавай зоны Пышкі. Яго праектуе інстытут «Гроднаграмадзянпраект».

         Жыхары аграгарадка Дубаўцы Ваўкавыскага раёна адчуваюць некаторыя нязручнасці ў сувязі з закрыццём тут філіяла АСБ «Беларусбанк». Яны звярнуліся на прамую лінію. Памочнік намесніка старшыні аблвыканкама звязаўся з кіраўніцтвам філіяла банка. Пытанне будзе разглядацца з выездам на месца прадстаўнікоў банка.

         Некалькі званкоў з Гродна ўздымалі праблему ўтрымання сабак у шматпавярховых дамах і прыватных домаўладаннях. Жыхары вуліцы Айчынная паведамілі пра тое,  што гаспадар выгульвае свайго сабаку без намордніка, а ўначы сабака брэша і трывожыць сон суседзяў. А вось у прыватным доме на вуліцы Лермантава ўтрымліваюць трох агрэсіўных сабак, якія палохаюць прахожых. Усім, хто тэлефанаваў,  дадзены тлумачэнні спецыялістамі ЖКГ, якія дзяжурылі на прамой лініі. Гаворка ідзе аб парушэнні правілаў утрымання жывёл, што цягне адміністрацыйную адказнасць. Разглядам пытанняў зоймуцца адказныя службы.

         Усяго на прамую лінію паступіла больш за 20 званкоў, большасць якіх з Гродна. Усе яны ўзяты на кантроль.