Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навіны раёна

9 верасня 2019

Да Адзінага дню бяспекі далучыліся актывісты прафсаюзнага руху Зэльвеншчыне.

 На сустрэчу з калектывам дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 г.п. Зэльва прыйшла старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Ірына Пузач. Таксама ўдзел у акцыі прынялі старшыня раённай арганізацыі ОСВОД Наталля Васільева і медсястра выратавальнай станцыі Ніна Шчамялёва.

Па прычыне невыканання правілаў аховы працы ў Гродзенскай вобласці з пачатку года пацярпела 67 чалавек, з іх 14 - са смяротным зыходам, 53 - з цяжкімі наступствамі. Ірына Станіславаўна заклікала ўсіх больш адказна ставіцца да выканання правілаў бяспекі.

Прадстаўнікі ТВВОДа нагадалі прысутным правілы паводзін пры адпачынку на прыродзе, на пляжы і на вадзе. Прычынамі няшчасных выпадкаў, якія адбыліся ў гэтым годзе на вадаёмах, застаюцца бестурботнасць і алкагольнае ап'яненне. Асноўная прычына траўматызму на беразе – легкадумныя паводзіны.

Для замацавання ведаў па правілах бяспекі госці правялі віктарыну.

Таксама ў рамках акцыі ў кожнай пярвічцыаформленыя інфармацыйныя стэнды прафілактычнай тэматыкі. У Зэльвенскай бальніцы прафкамам сумесна з інжынерам па ахове працы арганізаваў круглы стол «Бяспека - норма жыцця». У раённай бібліятэцы аформлена тэматычная выстава кніг «Людзі! Беражыце жыццё ».