Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навіны раёна

27 ліпеня 2019

Эксперты праекта "Зялёныя гарады" правядуць у Зэльве трэнінг па візуалізацыі мясцовых праблем

 

Зэльва – зялёны горад. Групы з такой назвай з'явяцца ў сацыяльных сетках у бліжэйшыя дні. Гэта адзін з інструментаў інфармавання зэльвенцаў аб маштабнай дзейнасці ў рамках распрацоўкі Плана зялёнага горадабудаўніцтва (ПЗГ) Зэльвы. Дакумент вызначыць напрамкі развіцця гарадскога пасёлка на перыяд да 2040 года. Пакуль жа на чарговым пасяджэнні каардынацыйнай групы абмеркавалі больш кароткатэрміновыя перспектывы. – Да сённяшняга дня гатовы план-графік працы над ПЗГ, – адзначыў старшыня каардынацыйнай групы – старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянцін Семяняка. – Нам трэба будзе скласці профіль горада (ацаніць бягучае становішча спраў), правесці шырокую інфармацыйную кампанію, на працягу жніўня дапрацаваць Пашпарт горада, у верасні – абмеркаваць прамежкавыя вынікі і прыняць удзел у Еўрапейскім тыдні мабільнасці. Да канца красавіка мы павінны выдаць канчатковы дакумент. На першым этапе вельмі важны удзел мясцовых жыхароў у вызначэнні праблемных пытанняў развіцця. Заахвоціць грамадскасць да дыялогу павінна было анкетаванне, размешчанае на сайце райвыканкама ў банэры «Зялёныя гарады: апытанне грамадзян». Аднак адказаць на пытанні папрацавалі усяго каля 80 чалавек. Данесці да зэльвенцаў інфармацыю аб апытанні цяпер паспрабуюць больш комплексна: у сацыяльных сетках з'явяцца тэматычныя групы, на сайтах арганізацый – банеры. Каб як мага больш грамадзян праявілі ўдзел да будучыні малой радзімы. Але часу мала – літаральна ў аўторак, 30 ліпеня, у Зэльву прыедуць эксперты праекта «Зялёныя гарады» з трэнінгам «Візуалізацыя гарадскіх выклікаў». Так што ім трэба будзе прадставіць хаця б контурны класіфікатар праблем. Гэтым і заняліся удзельнікі пасяджэння: ацанілі якасць паветра, вады і зямлі па прапанаваным экспертамі індыкатарах. Выявіўся шэраг праблем: выкіды з кацельняў забруджваюць паветра, нездавальняючы стан водаправодных сістэм псуе якасць папярэдняй апрацоўкі пітной вады, мікрараёну «Паўночны» не хапае зеляніны, у горадзе адсутнічае велоасяроддзе, адчуваецца дэфіцыт кантэйнераў для збору смецця і кантэйнерных пляцовак у раёне індывідуальнай жылой забудовы. І ўсё гэта на фоне нізкай сацыяльнай актыўнасці насельніцтва. РаспрацаваныПлан зялёнага горадабудаўніцтва раскажа, як будзем пазбаўляцца ад гэтых «бед». Таксама ў ходзе пасяджэння абмеркавалі праект ўдзелу раёна ў Еўрапейскім тыдні мабільнасці, якая праходзіць з 16 па 22 верасня. Запланаваны танцавальны марафон, конкурс дзіцячых малюнкаў, квэст-гульня, пешыя экскурсіі і велапрабегі... Завершыцца кампанія акцыяй у рамках Сусветнага дня без аўтамабіля. Акрамя таго, службовым асобам райвыканкама – членам каардынацыйнай групы даручана прапрацаваць пытанне адкрыцця ў горадзе веладарожкі альбо веласіпеднай паркоўкі, увядзення паслугі велапраката. Ініцыятыва ёсць – значыць, і вынік будзе. І чым больш людзей праявяць да яе цікавасць, тым шырэй будзе спектр вырашаных праблем.