Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навіны раёна

13 жніўня 2019

На Зэльвеншчыне праходзяць сустрэчы прадстаўнікоў раённай улады з насельніцтвам

 На Зэльвеншчыне працягваюцца сустрэчы прадстаўнікоў раённай улады з насельніцтвам. Сёння з мясцовымі жыхарамі вёскі Савічы Зэльвенскага сельсавета сустрэўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянцін Семяняка. Абмеркаваць жыццёвыя пытанні прыйшло нямала людзей. Сярод надзённых пытанняў: добраўпарадкаванне вёскі і стварэнне больш камфортных умоў жыцця вяскоўцаў. Так, некалькі чалавек выступіла з просьбай закрыць міні-палігон для цвёрдых камунальных адходаў, які размешчаны паблізу населенага пункта. Яго месцазнаходжанне выклікае пэўны дыскамфорт. Валянцін Міхайлавіч растлумачыў, што згодна з рэспубліканскай праграмай на тэрыторыі раёна да 2021 года будуць зачыненыя абсалютна ўсе міні-палігоны. Жыхары таксама звярнуліся з просьбай прывесці ў парадак дарогу і палепшыць вулічнае асвятленне ў вёсцы. Старшыня раённага Савета дэпутатаў паабяцаў дапамагчы разабрацца з гэтымі праблемамі. Адна з жанчын скардзілася на тое, што ніхто не займаецца навядзеннем парадку на ўчастку дома, які знаходзіцца па суседстве з яе домаўладаннем. Па словах сяльчанкі, тэрыторыя моцна зарасла пустазеллем, неабходна абкасіць, а гаспадар домаўладання пражывае ў Ваўкавыскім раёне і ў Савічы прыязджае рэдка. Прысутнаму на сустрэчы старшыні Зэльвенскага сельвыканкама Анатолю Бураку даручана разабрацца з сітуацыяй.

 ***

З жыхарамі вёскі Дзеркачы Крамяніцкага сельсавета сустрэлася намеснік старшыні райвыканкама Ніна Галыня. У Дзеркачах пражывае каля 60 чалавек. У асноўным людзі сталага веку. Першае пытанне, з якім вяскоўцы звярнуліся да намесніка старшыні райвыканкама: "Ці праўда, што ў вёсцы закрыюць краму?". - Пра тое, што гандлёвы аб'ект будзе закрывацца гаворка пакуль не вядзецца, - запэўніла прысутных Ніна Антонаўна. - Крама будзе працаваць у тым жа рэжыме, што і раней. Карыстаючыся выпадкам прысутнасці прадстаўніка раённай улады, які курыруе сферу эканомікі, прысутныя пацікавіліся, куды можна здаць лішкі ўраджаю з агародаў. Вяскоўцаў маладзейшых, хвалюе праблема добраўпарадкавання населенага пункта: у вёсцы шмат пустых дамоў, якія псуюць імідж вёскі. Што робіцца на тэрыторыі Крамяніцкага сельсавета ў плане навядзення і падтрымання парадку распавёў прысутным старшыня сельвыканкама Аляксандр Дзерачэнік. Па словах Аляксандра Іосіфавіча, у населеных пунктах сельсавета парадку 670 незаселеных дамоў. Толькі ў гэтым годзе 38 чалавек падпісалі "адказныя" ад бацькоўскай спадчыны. Таму ў сельсавеце праводзіцца мэтанакіраваная праца па падтрыманні парадку на тэрыторыі гэтых домаўладанняў, а таксама па зносе пустуючых дамоў. Толькі ў гэтым годзе знесена 27 такіх будынкаў, дэмантавана 24 падмуркі. Зараз працы вядуцца ў Падбалоцце і Ляхавічах. Крыху пазней спецтэхніка пераедзе і ў Дзеркачы.