Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навіны раёна

8 верасня 2019

Семінар па ахове працы правялі для работнікаў ветстанцыі

 У рамках Адзінага дня бяспекі ў раёне прайшоў тэматычны дзень па ахове працы. Камісія па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці пры райвыканкаме правяла семінар-вучобу па ахове працы на базе раённай ветстанцыі.

Адкрываючы семінар, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Людміла Шлык адзначыла, што такая вучоба праводзіцца для кіраўнікоў структурных падраздзяленняў з мэтай павышэння іх кваліфікацыі па пытаннях аховы працы.

Адным з напрамкаў у галіне аховы працы з'яўляецца выкананне патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства, пра якія яшчэ раз нагадала памочнік урача-гігіеніста райЦГЭ Ларыса Юшкевіч. У першую чаргу - гэта забеспячэнне работнікаў спецыяльным адзеннем і абуткам, сродкамі індывідуальнай абароны, санітарна-бытавымі памяшканнямі і дэзсродкамі, своечасовасць праходжання абавязковых медыцынскіх аглядаў.

Пытанні электрабяспекі асвятліў начальнік раённай энергагазінспекцыі Аляксандр Сачок.

Галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргей Калбаска распавёў аб парадку арганізацыі работы па ахове працы: правядзенні інструктажоў, навучанні і праверцы ведаў па пытынням аховы працы, распрацоўцы лакальных нарматыўных актаў.

Старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Ірына Пузач звярнула ўвагу, што ў арганізацыі кантролю за забеспячэннем бяспечных умоў працы ў кіраўнікоў структурных падраздзяленняў маюцца памочнікі - грамадскія інспектары па ахове працы.

Арганізатары семінара распрацавалі памяткі па пытаннях аховы працы для кіраўнікоў структурных падраздзяленняў райветстанцыі.

- Чалавечая жыццё - самая вялікая каштоўнасць. А ахова працы прадугледжвае ахову жыцця і здароўя работнікаў, - падводзячы вынікі пасяджэння, адзначыла Людміла Шлык.