Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навіны раёна

20 жніўня 2019

Старшыня райвыканкама Дзяніс Альшэўскі правёў сустрэчу з жыхарамі аграгарадка Каралін

 У раёне завяршаецца жніво, таму і размова на гэты раз пачалі з тэмы уборачнай кампаніі. Дзяніс Альшэўскі праінфармаваў Каралінскіх жыхароў, што ў раёне ўжо ўбрана 97 працэнтаў збожжавых. Валавы намалот Зэльвенскага аграрыяў склаў больш за 73 тысяч тон. А гэта 180 працэнтаў да ўзроўню мінулага года. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае 45,2 цэнтнера з гектара. Па гэтым паказчыку Зэльвеншчына на чацвёртай пазіцыі ў вобласці (пасля Гродзенскага, Карэліцкага і Бераставіцкага раёнаў). Па словах кіраўніка раёна, нядрэнны ў гэтым годзе і ўраджай рапсу. У Зэльвенскім раёне намалацілі 12 тысяч тон алейнага насення. З кожнага гектара атрымана па 35,4 цэнтнера. Лідзіруе па гэтым паказчыку СВК "Сынкавічы" - 47,5 цэнтнера. У сваю чаргу вяскоўцы мелі магчымасць задаць старшыні выканкама хвалюючыя пытанні. Пажылыя людзі звярнуліся з просьбай перагледзець графік працы мясцовага ФАПа. З-за адсутнасці спецыяліста медыцынская ўстанова ўжо працяглы час працуе толькі адзін раз на тыдзень - лекар прыязджае з райцэнтра. Дзяніс Аляксандравіч узяў праблему пад асабісты кантроль і паабяцаў, што да сярэдзіны верасня яна будзе вырашана. Цікавіліся мясцовыя жыхары і тэрмінамі рамонту не заасфальтаванага ўчастка аўтадарогі Зэльва - Ружаны. Па словах старшыні райвыканкама, гэтыя работы запланаваны на наступны год. Аб маючым адбыцца святкаванні Ганненскага кірмашу, які пройдзе ў Зэльве 23-24 жніўня прысутным расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Раманчук.