Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навіны раёна
29.01.2020

Супрацьстаяць злачыннасці і засцерагчы зельвенцев ад НС - пра гэта і не толькі ішла размова на пасяджэнні рабочай групы

  Супрацьстаяць злачыннасці ў раёне і засцерагчы зельвенцев ад надзвычайных сітуацый - пра гэта і не толькі ішла размова на чарговым пасяджэнні рабочай групы. Мэта - жыць без пажараў Як бы сумна ні гучала, але ў новым годзе людзі працягваюць пазбаўляцца маёмасці, а часам і жыцця ў выніку пажараў. Так, у 2020-м у рэспубліцы ўжо зафіксавана 374 выпадкі ўзгарання. Агонь забраў жыцці 58 беларусаў. - За мінулы тыдзень у Гродзенскай вобласці адбылося 12 пажараў. Па прычыне неасцярожнага курэння ў аграгарадку Парэчча (Гродзенскага раёна) загінуў чалавек, - з аператыўнай абстаноўкай азнаёміў прысутных начальнік РАНС Сяргей Бурдук. - У Зэльвенскім раёне ў гэты перыяд таксама зарэгістравана надзвычайнае здарэнне: гарэў жылы дом у вёсцы Падбалоцце (Кр а мян і цк а га сельсавета). На шчасце, абыйшлося без ахвяр. Прычыны таго, што здарылася высвятляюцца. Каб застрахаваць сябе ад такіх няшчасных выпадкаў, зельвенцам варта строга прытрымлівацца простых правілаў пажарнай бяспекі. Да прыкладу, вельмі важна цяпер наяўнасць у дамах, дзе выкарыстоўваецца газавае абсталяванне, сігналізатара угарнага газу. Прыбор неаднаразова, апавяшчаючы аб небяспецы, ратаваў жыцця людзей. А гэта дарагога варта! - СА, як той казаў, патэнцыйны забойца ў доме. Калі прыродны газ, якім мы карыстаемся, мае пах, то угарны - не мае. І калі ўсяго 1% памяшкання ім напоўніцца, то чалавек гіне на працягу пяці хвілін, - адзначыў начальнік раёна газазабеспячэння Аляксандр Чверток. - Трымаць сітуацыю пад кантролем дапаможа газавы апавяшчальнік. Прызначаны ён для аналізу паветра. Калі канцэнтрацыя небяспечнага рэчыва ў пакоі перавысіць дапушчальную, механізм тут жа падасць гукавой і светлавой сігналы. Набыць такога «памочніка» (абавязкова пры наяўнасці сертыфіката на тавар) можна ў крамах электратэхнічнай прадукцыі па кошце ад 33 да 55 рублёў, а ўсталяваць - самастойна, прытрымліваючыся інструкцыі. Надзённыя пытанні - на кантролі Члены рабочай групы абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў, якія тычацца аператыўна-службовай дзейнасці. Стала вядома, што за мінулы тыдзень у дзяжурную частку РАУС паступіла 64 паведамленні аб злачынствах і здарэннях на тэрыторыі Зэльвенскага раёна. Вялікая праца за гэты адрэзак часу была праведзена назіральнымі камісіямі. Пад асаблівым кантролем знаходзіліся сям'і з «групы рызыкі». Было абследавана 41 домаўладанне гэтай катэгорыі грамадзян. Усе выяўленыя парушэнні ўхіляюцца. Яшчэ раз нагадалі на пасяджэнні аб прынятых мерах па недапушчэнні допуску да патэнцыйна-небяспечным аб'ектам. А таксама завастрылі ўвагу на праблеме бадзяжных жывёл, якая турбуе многіх мясцовых жых ароў.   - Усе заяўкі на адлоў бяздомных сабак і катоў ад насельніцтва зараз прымае дыспетчарская служба жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Укаранёны і дзейнічае адзіны кароткі нумар 115, - указаў галоўны інжынер РУП ЖКГ Алег Пентяк