Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навіны раёна
21.01.2020

У Голынковском сельвыканкаме старшыня раённага Савета дэпутатаў Вадзім Панасік правёў сустрэчу з насельніцтвам

  Вадзім Аляксандравіч распавёў аб планах і задачах па сацыяльна-эканамічнаму развіццю раёна на 2020 год.Старшыня раённага Савета дэпутатаў Вадзім Панасік і старшыня Галынкаўскага сельвыканкама Руслан Архіпчык абмяркоўваюць становішча спраў у сельсавеце. Плануецца рост валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў галіне як раслінаводства, так і жывёлагадоўлі. Адзіным свінакомплексам на тэрыторыі раёна застаецца аддзяленне «Самаравічы» філіяла «Мастоўскі кумпячок». Будзе працягнута будаўніцтва малочна-таварнай фермы на 610 галоў у вёсцы Тулава. На развіццё ўсёй эканомікі раёна плануецца накіраваць каля 29 мільёнаў рублёў інвестыцый. Чакаецца рост экспарту  турыстычных і медыцынскіх паслуг. Паўплываюць на аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі ТАА «Зилант» (пастаўка энергіі ад 6 ветраўстановак), ТАА «ФорГлэйд» (дрэваапрацоўка), ЗАТ «Рапсінторг» (вытворчасць рапсавага алею). Наладжвае працу ТАА «Грыбніца». Новаму прадпрыемству бязвыплатна перадало складское памяшканне (плошчай больш за 2 тыс. М2) ААТ «Зэльвенская Сельгасхімія», у будынку ідзе рэканструкцыя. Яго прыстасуюць пад 3 секцыі па вырошчванню грыбоў, што забяспечыць не менш за 20 працоўных месцаў. Усяго на Зэльвеншчыне за кошт стварэння новых вытворчасцей і прадпрыемстваў (а значыць, і працоўных месцаў) плануецца працаўладкаваць не менш за 40 чалавек. Пашырыцца інфраструктура рознічнага гандлю. ТАА «Добровойт» адкрые па вул. Шапавалава ў Зэльве аб'ект з гандлёвай плошчай 270 м2. ААТ «ШЕСА-П» рэканструюе ў гандлёвы цэнтр невыкарыстоўваемы будынак сталовай на 420 м2, частка плошчаў будзе арэнднай. У будаўнічай сферы намечана ўзвядзенне станцый абезжалезвання ў аграгарадках Князева, Елка, Каралін і Кашалі - аб'екты ўключылі ў абласную інвестыцыйную праграму.