Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навіны раёна
06.03.2020

У Зэльве прайшоў канцэрт, прысвечаны Дню беларускай міліцыі

У пятніцу, 6 сакавіка, у Зэльвенскім цэнтры культуры і народнай творчасці адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае прафесійнаму святу супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Яшчэ задоўга да пачатку канцэрта ў фае культурнага цэнтра пачалі прыбываць госці: супрацоўнікі міліцыі з сем'ямі, ветэраны органаў унутраных спраў, кіраўніцтва раёна. Абмеркаванне апошніх навін, радасныя сустрэчы, сумесныя фатаграфіі і прадчуванне канцэрта-усё гэта панавала ў паветры, дорачы ўсім атмасферу свята. Гасцей запрасілі прайсці ў залу – урачыстая частка пачалася. Павіншаваць доблесных служыцеляў парадку выйшла на сцэну як кіраўніцтва Зэльвенскага РАУС, так і прадстаўнікі мясцовай улады. Многіх чакалі не толькі словы падзякі, але заслужаныя ўзнагароды за годную службу. Музычныя віншаванні віноўнікі ўрачыстасці прымалі і ад творчых калектываў і самадзейных артыстаў Зэльвеншчыны.