Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231940, г.п. Зэльва,
вул. 17 Верасня, 29
Электронная пошта:
z-yprd@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(015-64) -24135
Факс: 8-(015-64)-23024

2 красавіка 2018

Зэльвенскія педагогі сталі фіналістамі рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу «Новыя імёны Беларусі – 2018».

 Яшчэ ў канцы лютага танцавальны нумар, дзе педагогі прадсталі ў вобразе сцюардэс, быў адзначаны дыпломам I ступені на раённым этапе конкурсу працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі – 2018», намінацыя «Харэаграфія». Журы ацаніла артыстызм, сінхроннасць рухаў і абсалютную зладжанасць каманды. Наступным стаў абласны этап конкурсу, дзе яны сталі пераможцамі, а за ім – рэспубліканскі. Сцэнічны вобраз, касцюмы, харэаграфія – усё гэта крэатыўная васьмёрка падрыхтавала з нуля самастойна, пераадолеўшы няпросты шлях да дасягнутага. Да рэспубліканскага этапу нумар трохі перайначыўся.