28 кастрычніка 2019
1 і 2 лістапада «Дзяды». Як будуць працаваць пункты спрошчанага пропуску на беларуска-літоўскай мяжы
1-2 лістапада ў Рэспубліцы Беларусь святкуецца Дзень
Памяці памерлых - «Восеньскiя Дзяды». Штогод сотні людзей, прыбываюць у нашу
краіну і традыцыйна наведваюць месцы пахаванняў блізкіх і родных. Грамадзяне
Рэспублікі Беларусь у гэтыя дні імкнуцца наведаць месцы пахавання блізкіх
сваякоў за межамі краіны.
У зоне адказнасці Лідскага пагранічнага атрада
дзейнічаюць тры пункты спрошчанага пропуску. З 27 кастрычніка ў сувязі з
пераходам Літоўскай Рэспублікі на зімовы час яны будуць працаваць па наступным
графіку:
- пункт спрошчанага пропуску Доцішкі (з літоўскага боку -
Эйшышкес): час працы штодня з 10:00 да 19:00 (час беларускі);
- пункт спрошчанага пропуску Геранёны (з літоўскага боку
- Кракуны) па суботах і нядзелях з 11:00 да 17:00 (час беларускі), 1 і 2
лістапада, 24, 25 і 31 снежня, 6 і 7 студзеня ў паказаны час;
- пункт спрошчанага пропуску Піцкуны (з літоўскага боку -
Нарвілішкес) час працы з 12:00 да 17:00 (час беларускі), пропуск ажыццяўляецца
толькі ў пешым парадку 1 і 2 лістапада, 24 і 25 снежня, 6 і 7 студзеня.
Перасякаць Дзяржаўную мяжу ў названых пунктах спрошчанага
пропуску змогуць фізічныя асобы, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі
самакіраванняў, Сянюнь і населеных пунктаў Літоўскай Рэспублікі, а таксама на
тэрыторыях населеных пунктаў сельскіх і пасялковых Саветаў Рэспублікі Беларусь,
якія непасрэдна прылягаюць да літоўска-беларускай мяжы.
Камандаванне Лідскага пагранічнага атрада нагадвае,
што тавары, прызначаныя для рытуальных абрадаў (лампадкі, свечкі, вянкі і
г.д.), у пунктах спрошчанага пропуску перамяшчаць праз Дзяржаўную мяжу
Рэспублікі Беларусь дазволена, але ў абмежаванай колькасці - па 1 адзінцы
кожнага наймення як пры ўездзе ў краіну, так і пры выездзе.