4 лістапада 2019
Напярэдадні Міжнароднага дня энергазберажэння – 2019
У мэтах прыцягнення ўвагі
грамадскасці да рацыянальнаГА выкарыстання рэсурсаў і развіццю аднаўляльных
крыніц энергіі Рэспубліка Беларусь 11 лістапада 2008 года падтрымала і
далучылася да святкавання Міжнароднага дня энергазберажэння. Гэтае свята
атрымала статус міжнароднага, паколькі прыняць удзел у праекце пажадалі каля 20
краін. Беларусі ёсць чым ганарыцца ў гэтай сферы, паколькі ў нашай краіне на
працягу больш за 25 гадоў паслядоўна праводзіцца дзяржаўная палітыка ў галіне
энергазберажэння. Дзяржаўнае кіраванне ў сферы энергазберажэння ажыццяўляе
упаўнаважаны рэспубліканскі орган, якім з'яўляецца Дэпартамент па
энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.
Дакументы, прынятыя ў галіне энергазберажэння і энергаэфектыўнасці, ўлічваюць
сучасныя рэаліі і выклікі, арыентуюць ўсе сферы эканамічнага і сацыяльнага
жыцця на пастаяннае ўкараненне энергаэфектыўных тэхналогій, правядзенне
мадэрнізацыі і засваенне інавацый, фарміраванне і выхаванне культуры
беражлівага стаўлення да энергарэсурсаў. Развіццё нацыянальнай эканоміі, яе
найважнейшай галіны прамысловасці і энергетыкі – непарыўна звязана з
энергазберажэннем. Сур'ёзная работа вядзецца ў рэспубліцы па павелічэнню
выкарыстання мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў у якасці альтэрнатыўных
нафце і газу. Сфарміравана доўгатэрміновая палітыка па развіццю аднаўляльных
крыніц энергіі, доля якіх у валавым спажыванні паліўна-энергетычных рэсурсаў
ўзрасла і ўжо склала 6,2 працэнта. Доля мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў
у валавым спажыванні паліўна-энергетычных рэсурсаў вырасла да ўзроўню 2010 года
на 0,8 працэнта і дасягнула 15,5 працэнта. Вытворчасць электраэнергіі на
гідраэлектрастанцыях павялічылася ў 3,2 разы, на ветроустановках – у 75 разоў.
За апошнія чатыры гады выпрацоўка электраэнергіі сонечнымі ўстаноўкамі
павялічылася ў 70 разоў. Сістэмная работа ў сферы энергазберажэння дазволіла
дасягнуць важкіх вынікаў. Узровень энергаэфектыўнасці айчыннай эканомікі можна
ацаніць па паказчыку энергаёмістасці валавога ўнутранага прадукту. У 1990 годзе Беларусь была адной з самых
энергаёмістых рэспублік СССР. Аднак, своечасова прынятыя Урадам Рэспублікі
Беларусь меры і мэтанакіраваная праца ў
значнай ступені вызначылі вынікі па энергазберажэнню і забеспячэнні ўстойлівай
тэндэнцыі па зніжэнню энергаёмістасці ВУП.
Па апошніх
дадзеных Міжнароднага энергетычнага агенцтва, ў 2016 годзе фактычны паказчык
энергаёмістасці ВУП Беларусі склаў 0,16 тоны нафтавага эквіваленту на 1 тыс. долараў
ЗША (ВУП па парытэце пакупніцкай здольнасці і ў цэнах 2010 года) супраць 0,55
тоны нафтавага эквіваленту на 1 тыс . даляраў ЗША ў 1990 годзе, гэта значыць
знізіўся ў адносінах да 1990 года амаль у 3,5 разы.
Рэспубліка Беларусь дасягнула
ўзроўню энергаёмістасці такіх развітых краін з падобнымі кліматычнымі ўмовамі,
як Канада і Фінляндыя.
У Міжнародны дзень энергазберажэння
ва ўсіх краінах, дзе адзначаецца гэтае свята, праходзяць мерапрыемствы,
галоўная задача якіх - інфармаваць людзей пра важнасць эканоміі энергарэсурсаў,
пра спосабы энергазберажэння і існуючых аднаўляльных крыніцах энергіі. У многіх
гарадах свету ў гэты дзень праводзяцца тэматычныя канферэнцыі, выставы і акцыі,
у навучальных установах - урокі, прысвечаныя тэме энергазберажэння.
Штогод у
Беларусі да гэтага дня Дэпартаментам па энергаэфектыўнасці і яго рэгіянальнымі
упраўленнямі па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР арганізуецца цэлы
шэраг тэматычных мерапрыемстваў: семінараў, канферэнцый, круглых сталоў, - дзе
ў якасці лектараў выступаюць як беларускія эксперты, так і прадстаўнікі
міжнародных кампаній. Арганізуецца шэраг вулічных акцый; трансляцый на
тэлевізійных каналах і ў грамадскім транспарце сацыяльнай рэкламы па тэмах
энергазберажэння; прэс-тураў на аб'екты энергазберажэння; ва ўстановах адукацыі
- адкрытых урокаў і інфармацыйных гадзін з удзелам кіраўнікоў мясцовых органаў
улады, конкурсаў малюнкаў і займальных віктарын.
Адна з
найважнейшых задач, якія стаяць перад Дэпартаментам - гэта папулярызацыя
эканамічных, экалагічных і сацыяльных пераваг эфектыўнага выкарыстання
паліўна-энергетычных рэсурсаў, садзейнічанне выкарыстанню мясцовых відаў паліва,
у тым ліку аднаўляльных крыніц энергіі. І тут, вядома, вельмі важна, каб
заканадаўча замацаваная дзяржаўная палітыка энергазберажэння мела водгук і як
мага больш шырокую падтрымку ў грамадстве. Выступаючы ў якасці нагляднага і
кантрольнага органа выканання праграм, мерапрыемстваў і мэтавых паказчыкаў
энергазберажэння, Дэпартамент адначасова займаецца распаўсюджваннем інфармацыі
пра спосабы і практычныя выніки эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў.
Дэпартамент
цесна супрацоўнічае з электроннымі і друкаванымі сродкамі масавай інфармацыі.
Ён зацікаўлены ў тым, каб рэспубліканскія і мясцовыя СМІ даносілі да людзей
экспертнае меркаванне спецыялістаў, пераканаўчую аргументацыю на карысць
энергазберажэння, яркія факты і дакладныя лічбы.
Энергазберажэнне
эканамічна выгадна кожнаму грамадзяніну і дзяржаве ў цэлым. Мерапрыемствы па
эканоміі энергарэсурсаў у два з паловай - тры разы танней, чым вытворчасць і
дастаўка спажыўцам такой жа колькасці ізноў атрыманай энергіі.
Самыя простыя
спосабы энергазберажэння даступныя любому і могуць прымяняцца ў побыце
паўсюдна. З метадычнымі рэкамендацыямі, навучальнымі дапаможнікамі, а таксама
практычнымі спосабамі эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў у побыце можна
азнаёміцца на афіцыйным сайце Дэпартамента па энергаэфектыўнасці
www.energoeffekt.gov.by
Эканоміць
энергарэсурсы - значыць быць сучасным, адукаваным грамадзянінам, якія думаюць
пра росквіт сваёй краіны, пра дабрабыт і здароўе сваёй сям'і