Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231940, г.п. Зэльва,
вул. 17 Верасня, 29
Электронная пошта:
z-yprd@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(015-64) -24135
Факс: 8-(015-64)-23024

25 снежня 2019

ПЕСНІ, КАРАГОДЫ І ПАДАРУНКІ - ГАЛОЎНАЯ РАЁННАЯ ЁЛКА САБРАЛА КАЛЯ 300 ДЗЯЦЕЙ З УСІХ УСТАНОЎ АДУКАЦЫІ ЗЭЛЬВЕНШЧЫНЫ

Сёння ў рамках акцыі «Нашы дзеці» ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся дабрачынны навагодні ранішнік з удзелам раённай улады.

На галоўную ёлку з'ехаліся дзеткі з усіх куткоў Зэльвеншчыны. У свяце прыняло ўдзел каля 300 хлопцаў і дзяўчат - гэта школьнікі, якія маюць поспехі ў вучобе, дзеці-сіроты, а таксама дзеці з інваліднасцю

Прывітаў усіх прысутных старшыня райвыканкама Дзяніс Альшэўскі.

- Адыходзячы год для вас, дарагія рабяты, стаў знакавым. Многія паказалі выдатныя вынікі ў раённых, абласных і рэспубліканскіх алімпіядах, спартыўных спаборніцтвах і творчых конкурсах. Так трымаць! - адзначыў Дзяніс Аляксандравіч. - Віншую вас з надыходзячымі святамі. Хай 2020 прынясе новыя магчымасці, перамогі і поспех. Мы, дарослыя, будзем старацца рэалізаваць усе вашы мары і жаданні.

Пасля цёплых слоў і пажаданняў на сцэне разгарнулася чароўная казка.

Разам з Дзедам Марозам і Снягуркай юныя зэльвенцы пусціліся ў карагод вакол прыбранай прыгажуні-елкі. Спявалі песні, танцавалі, гулялі ... дзецям было весела!

А ў завяршэнні ранішніка ўсіх чакалі салодкія падарункі.