Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Зэльвенскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навіны раёна

3 сакавіка 2020

Прычыны пажару ў г.п. Зэльва абмеркавалі члены рабочай групы

 Жыхар Зэльвы ці ледзь не пазбавіўся жытла з-за сваёй жа халатнасці - яго дом гарэў. Прычыны пажару разгледзелі на пятніцкім пасяджэнні рабочай групы.

У параўнанні з мінулым годам у краіне адзначаецца павелічэнне колькасці пажараў. Самае страшнае, што ў іх гінуць людзі. Часцей за ўсё ахвярамі агню становяцца пенсіянеры і непрацуючыя грамадзяне.

- За два месяцы 2020-га ў Беларусі ўжо зафіксавана 828 узгаранняў, якія забралі жыцці 137 чалавек, - далажыў начальнік РАНС Сяргей Бурдук. - 111 надзвычайных здарэнняў адбыліся ў Гродзенскай вобласці, 4 - у Зэльвенскім раёне. У нашай мясцовасці абышлося без чалавечых страт. У адрозненне ад Іўеўскага і Ашмянскага раёнаў, дзе на мінулым тыдні загінулі двое мужчын пенсіённага ўзросту.

Прааналізавалі члены рабочай групы і стан злачыннасці і правапарадку на Зэльвеншчыне.

- Дзяжурная служба РАУС за мінулы тыдзень прыняла ад зэльвенцаў 27 паведамленняў. Правапарушэння тычыліся сямейна-бытавых канфліктаў і крадзяжоў. Таксама былі зарэгістраваныя выпадкі смерці, якія носяць крымінальны характар, - паведаміў начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Дзяніс Ксянжук.

Па-ранейшаму павышаную ўвагу супрацоўнікаў міліцыі - злоўжываючым асобам. За 2019 год у ЛПП было накіравана 45 чалавек, што пакутуюць ад алкагольнай залежнасці. На дадзены момант прымаецца рашэнне аб накіраванні ў лячэбна-працоўны прафілакторый 15-ці.

Было заслухана пытанне аб працы з даўжнікамі па аплаце камунальных паслуг. Так, не ўнеслі грашовыя сродкі за электраэнергію дзевяць зэльвенцаў, за газ - двое.

У завяршэнне пасяджэння намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Лойка даручыў аддзелу адукацыі сумесна са старшынямі сельсаветаў паўторна праверыць у населеных пунктах асветленасць тэрыторый паблізу ўсіх устаноў адукацыі. Работнікам РУП ЖКГ - падрыхтаваць у найкарацейшы тэрмін дзіцячыя пляцоўкі: навесці парадак, адрамантаваць, пафарбаваць.

Рабочая група па арганізацыі бяспечных умоў пражывання грамадзян